Гарц () — горны масіў у Германіі.

Працягласць каля 90 км. Вышыня да 1142 м (г. Брокен). Складзены з гранітаў, кварцытаў, сланцаў. У рэльефе — платопадобная вяршыня, стромкія схілы, моцна расчлянёныя прытокамі рэк Везер і Эльба. Радовішчы медзі, серабра, свінцу, цынку. Піхтавыя і шыракалістыя лясы, лугі. Перадгор’і ўзараныя.

Прыродны парк. Рэзерваты Обергарц, Бодэталь. Кліматычныя курорты: Бланкенбург, Вернігеродэ, Гернродэ і інш. Турызм.

Спасылкі

Турызм у Гарце Нацыянальны парк Гарц

Катэгорыя:Горныя сістэмы Еўропы Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавіта