Ка́пры ( — казёл) — востраў у Тырэнскім моры (частка Міжземнага мора), уваходзіць у склад італьянскай правінцыі Неапаль у рэгіёне Кампанія. Папулярны марскі курорт з часоў Рымскай рэспублікі.

Геаграфія Востраў Капры знаходзіцца ў паўднёвай частцы Неапалітанскага заліва, прыкладна за 10 км на паўднёвы захад ад ускрайку Сарэнтынскага мыса. Плошча каля 10 км ². Галоўны горад на востраве — Капры, да яго прымыкаюць дзве гавані — Марына-Пікала і Марына-Грандэ. Яшчэ адзін значны горад — Анакапры. На паўночным узбярэжжы знаходзіцца адна з найбольш папулярных славутасцяў вострава — Блакітны грот.

Вядомыя асобы, звязаныя з востравам Андрэ Жыд (1869—1961) — французскі раманіст, эсэіст. Амедэо Мадыльяні (1884—1920) — італьянскі мастак і скульптар. Максім Горкі (1868—1936) — рускі і савецкі пісьменнік, драматург, журналіст, публіцыст, грамадскі дзеяч. Пётр Ільіч Чайкоўскі (1940—1893) — рускі кампазітар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Satellite Map of Capri Capri in the Movies Informational Video about The Island of Capri

Катэгорыя:Астравы Італіі Катэгорыя:Астравы Міжземнага мора