Свантэ Аўгуст АрэніусНапісанне імя і прозвішча Свантэ Аўгуст Арэніус ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.2., Мн., 1996, С.13., (; , маёнтак Вейк, недалёка ад Упсалы — , ) — выдатны шведскі фізікахімік і астрафізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1903 годзе.
Біяграфія Скончыў Упсальскі ўніверсітэт у 1878 годзе. З 1905 года дырэктар Нобелеўскага інстытута.
Аўтар навуковых прац па тэорыі раствораў электралітычнай дысацыяцыі, даследаванняў па хімічнай кінетыцы (ураўненне Арэніуса), а таксама па астраноміі, астрафізіцы, біялогіі (дастасаванне фізіка-хімічных законаў да біялагічных працэсаў), тэорыі касмічнага паходжання жыцця на Зямлі.
Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1901), замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1903), ганаровы акадэмік АН СССР (1926) і многіх іншых краін.
Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1910).
Узнагароды 1920 — Медаль Франкліна 1914 — Медаль Фарадэя Брытанскага хімічнага таварыства 1911 — Першы медаль Уіларда Гібса Амерыканскага хімічнага таварыства 1903 — Нобелеўская прэмія па хіміі 1902 — Медаль Дэві Лонданскага каралеўскага таварыства
Памяць У гонар Арэніуса былі названы кратар на Месяцы і астэроід.Arrhenius (6766 P-L)
Бібліяграфія Svante Arrhenius, 1884, Recherches sur la conductivité galvanique des électrolytes, doctoral dissertation, Stockholm, Royal publishing house, P.A. Norstedt & söner, 89 pages. Svante Arrhenius, 1896a, Ueber den Einfluss des Atmosphärischen Kohlensäurengehalts auf die Temperatur der Erdoberfläche, in the Proceedings of the Royal Swedish Academy of Science, Stockholm 1896, Volume 22, I N. 1, pages 1–101. Svante Arrhenius, 1896b, On the Influence of Carbonic Acid in the Air upon the Temperature of the Ground, London, Edinburgh, and Dublin Philosophical Magazine and Journal of Science (fifth series), April 1896. vol 41, pages 237–275. Svante Arrhenius, 1901a, Ueber die Wärmeabsorption durch Kohlensäure, Annalen der Physik, Vol 4, 1901, pages 690–705. Svante Arrhenius, 1901b, Über Die Wärmeabsorption Durch Kohlensäure Und Ihren Einfluss Auf Die Temperatur Der Erdoberfläche. Abstract of the proceedings of the Royal Academy of Science, 58, 25–58. Svante Arrhenius, 1903, Lehrbuch der Kosmischen Physik, Vol I and II, S. Hirschel publishing house, Leipzig, 1026 pages. Svante Arrhenius, 1906, Die vermutliche Ursache der Klimaschwankungen, Meddelanden från K. Vetenskapsakademiens Nobelinstitut, Vol 1 No 2, pages 1–10 Svante Arrhenius, 1908, Das Werden der Welten, Academic Publishing House, Leipzig, 208 pages.
Літаратура
Спасылкі
Біяграфія Свантэ Арэніуса на Нобелеўскім сайце Профіль Свантэ Аўгуста Арэніуса на сайце РАН
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Фізікі Швецыі Катэгорыя:Хімікі Швецыі Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Ганаровыя члены АН СССР Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дэві Катэгорыя:Нарадзіліся ў лене Упсала