Вярхіта — рака ў Дубровенскім і Лёзненскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне Заходняй Дзвіны.

Даўжыня ракі 28 км, з іх 19 км у Дубровенскім раёне. Плошча вадазбору 266 (246Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км.

Асноўныя прытокі Праваруч: Бабровіца, Лютыня, Дабрыня

Агульныя звесткі Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Пятрыкі Дубровенскага раёна, цячэ па Лучоскай нізіне праз азёры Афанасьеўскае і Казённае, пераважна ў лясістай мясцовасці. Упадае ў возера Зелянское з усходу на тэрыторыі Лёзненскага раёна. Рэчышча ад вытоку да вёскі Шэкі на працягу 9 км каналізаванае. У басейне Вярхіты азёры Сітнянскае, Зелянское, Афанасьеўскае, Казённае.

Літаратура

Ліст карты N-36-38. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Лучосы Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна Катэгорыя:Рэкі Лёзненскага раёна