Грынпі́с ( — «зялёны мір») — міжнародная грамадская прыродаахоўная арганізацыя, заснаваная ў Ванкуверы (Канада) 15 верасня 1971 года Дэвідам Мактагартам.

Асноўная мэта — дамагчыся вырашэння глабальных экалагічных праблем, у тым ліку праз прыцягненне да іх увагі грамадскасці і ўладаў.

Грынпіс існуе толькі за кошт ахвяраванняў прыхільнікаў і прынцыпова не прымае фінансавую дапамогу ад дзяржаўных структур, палітычных партый або бізнесу.

Грынпіс вядомы сваімі гучнымі акцыямі, нацэленымі на прыцягненне ўвагі СМІ да экалагічных праблем. Сведчанне — адзін з прынцыпаў Грынпіс. Арганізацыя імкнецца пабываць на месцы экалагічнага злачынствы і даць людзям незалежную і праўдзівую інфармацыю.

Геаграфія

Рэгіянальныя офісы thumb|291px|right|Краіны, дзе ёсць прадстаўніцтвы Грынпіс. Рэгіянальныя офісы аб’ядноўваюць некалькі дзяржаў.

Цэнтральная і ўсходняя Еўропа (Аўстрыя, Венгрыя, Польшча, Славакія, Славенія)

Скандынавія (Данія, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя)

Міжземнамор’е (Ізраіль, Ліван, Мальта, Турцыя)

Паўднёва-Усходняя Азія (Інданезія, Тайланд, Філіпіны)

Аўстралія і Акіянія (Аўстралія, Папуа-Новая Гвінея, Саламонавы Астравы, Фіджы)

Нацыянальныя офісы

Еўропа: Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Іспанія, Італія, Люксембург, Нідэрланды, Партугалія, Расія, Румынія, Францыя, Чэхія, Швейцарыя

Азія: Індыя, Кітайская Народная Рэспубліка, Японія

Афрыка: Конга, Сенегал, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

Паўночная Амерыка: Канада, Мексіка, Злучаныя Штаты Амерыкі

Паўднёвая Амерыка: Аргенціна, Бразілія, Чылі

Аўстралія і Акіянія: Новая Зеландыя

Нафтавая кампанія

Актывісты Грынпіс праводзяць акцыі пратэсту супраць выкарыстання нафтавых прадуктаў, так як пры іх выкарыстанні ў атмасферу выкідваецца шмат таксічных рэчываў. Некаторыя радыкальна настроеныя актывісты Грынпіс прадпрымаюць спробы пранікнення на танкеры, які транспартуюць нафту.

Адной з найбуйнейшых перамог грынпісаўцаў у дадзенай кампаніі можна назваць адмову ад затаплення нафтавай платформы Брэнт Спар (англ. Brent Spar) брытанскай кампаніі Shell у 1995 годзе, так як яна ўтрымлівала шмат таксічных рэчываў. Некалькі актывістаў здолелі падабрацца на плыце да платформе і прыкаваць сябе да яе. Бурная рэакцыя СМІ і грамадскасці прывяла да асуджэння суседнімі дзяржавамі затаплення, падзення каціровак Shell і спроб байкоту гэтай кампаніі. Нягледзячы на гэта Парламент Вялікабрытаніі дазволіў кампаніі Shell дадзеную працэдуру, але кіраўніцтвам кампаніі ўсё ж прыняло рашэнне адмяніць затапленне і паступіць так, як і рэкамендавалі ім актывісты: разабралі платформу па частках на беразе.

Як адзначае Наомі Кляйн, уплывовы эксперт па антыкарпаратыўнаму руху і брэндынгу, са спасылкай на лідара арганізацыі Робіна Гроўв-Уайта:

Акцыі

1997 У 1997 годзе актывісты Грынпіс на некаторы час захапілі астравок Рокал.

Крытыка Грынпіс часта падвяргаецца крытыцы з боку некаторых прадстаўнікоў навуковай супольнасці, у тым ліку і асобных прафесійных эколагаў, па меркаванні якіх дзейнасць Грынпіс часцей прыносіць шкоду, чым карысць прыродзе.

Некаторыя заявы Грынпіса аб генетычна-мадыфікаваных прадуктах крытыкаваліся за неаб’ектыўнасць.

Існуе меркаванне аб тым, што некаторыя акцыі Грынпіс былі прафінансаваны канкурэнтамі тых кампаній, супраць якіх выступала арганізацыя. Некаторыя таксама мяркуюць, што Грынпіс выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах. Тым самым часам, прадстаўнікі «Грынпіс» адкідаюць гэтыя і падобныя аналагічныя абвінавачванні на свой адрас.

З іншага боку, некаторыя радыкальныя эколагі часта крытыкуюць «Грынпіс» за залішнюю мяккасць і недахоп акцый «прамога дзеяння». Да такіх ставіцца, у прыватнасці, былы актывіст «Грынпіс» Пол Ватсан.

Гл. таксама Rainbow Warrior і Rainbow Warrior II — караблі, флагманы Грынпіс. Воін Вясёлкі — мастацкі фільм аб падрыве флагмана Грынпіс Бялуга — адзін з першых караблёў Грынпіс. Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF) Спіс экалагічных арганізацый Greenpeace Breakthrough — дабрачынны зборнік рок-музыкі, выпушчаны ў 1989 годзе

Спасылкі

Катэгорыя:Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Катэгорыя:НДА з кансультатыўным статусам пры ЭСС ААН