Но́выя Во́йкавічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 46 жыхароў, 21 гаспадарка (2005).
Гісторыя У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 4 вяскоўцы.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсаветаРЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1959 — 151 жыхароў. 1970 — 137 жыхароў. 1998 — 32 двары, 56 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 46 жыхароў, 21 гаспадарка.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна