Андрэй Пачобут (, нар. , Вялікая Бераставіца) — журналіст, публіцыст і блогер, звязаны з Гроднам, актывіст Саюза палякаў на Беларусі. Палітвязень Беларусі, вязень сумленняЖурналист, обвиняемый в клевете на Лукашенко, выпущен из тюрьмы.

Біяграфія Нарадзіўся 16 красавіка 1973 года ў гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці. Скончыў у 1998 годзе юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працаваў выкладчыкам права ў Гродзенскім дзяржаўным політэхнічным каледжы і недзяржаўным тэхнікуме права і бізнесу (1999—2001). З 2002 стаў займацца журналістыкайХто ёсць хто ў Беларусі / Укладальнікі Л. А. Андросік і інш. — Вільня, 2007. — 256 с. — С.162..

Працаваў у гродзенскіх газетах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», «Глос знад Немна», а таксама быў карэспандэнтам мінскай незалежнай газеты «Народная Воля». Займаў пасаду галоўнага рэдактара «Magazynu Polskiego na uchodźstwie» — часопіса Саюза палякаў на Беларусі. З’яўляецца актыўным членам СПБ, да якога належыць з пачатку 1990-х. Заўжды выказваўся аб неабходнасці атрымання незалежнасці арганізацыі ў межах беларускага заканадаўства. Зараз займае пасаду кіраўніка Галоўнага Савета СПБ, непрызнаванага беларускімі ўладаміСтруктура СПБ .

За грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць быў неаднаразова затрыманы, пакараны штрафам, а таксама адміністрацыйным арыштамЖурналіста Андрэя Пачобута прымусам даставілі ў міліцыю, Хартыя 97, 21 чэрвеня 2005 Андрэй Пачобут затрыманы, Indymedia Belarus, 14 сакавіка 2006 Спынен пераслед Саюза палякаў, БУНТ, 12 ліпеня 2007 Журналіст Андрэй Пачобут аштрафаваны на 15 базавых адзінак камітэт «Салідарнасць», 17 сакавіка 2009 .

З 2006 года з’яўляецца карэспандэнтам у Беларусі буйнога польскага выдання «Gazeta Wyborcza».

Належыць да апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, якога неаднаразова крытыкаваў у сваіх артыкулах.

З’яўляецца экспертам у справах, злучаных з гісторыяй спецслужб СССР і антысавецкага ўзброенага супраціву на тэрыторыі Заходняй Беларусі, перш за ўсё з тым, што тычыўся дзейнасці Арміі Краёвай на гэтых тэрыторыях.

Мае жонку і двух дзяцей (дачку і сына).

Пераслед Асвятляў падзеі ў Мінску 19 снежня 2010 года, за гэта быў асуджаны суддзём Кастрычніцкага суда Мінска Наталляй Пратасавіцкай на 15 сутак арышту. Гэта быў другі прысуд журналісту па адной і той жа справе — «за ўдзел» у несанкцыянаванай дэманстрацыі. Першы раз Пачобута аштрафавалі на 1 млн. 750 тыс. рублёў, але пракуратура апратэставала пастанову суда як занадта мяккую.

18 сакавіка 2011 гродзенская абласная пракуратура ўзбудзіла справу супраць Андрэя Пачобута за абразу Прэзідэнта Беларусі (частка 1, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу РБ). 6 красавіка А. Пачобут быў затрыманы, калі ён накіроўваўся ў Мінск для ўдзелу ў тэлемосце з прадстаўнікамі Еўрапейскага Парламента. Першапачаткова быў затрыманы на 72 гадзіны, аднак пазней быў узяты пад варту на два месяцы. Супраць яго была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа — за паклёп на А. ЛукашэнкуНа Пачобута завялі яшчэ адну крымінальную справу — за паклёп на прэзідэнта, Хартыя 97, 8 красавіка 2011 (частка 1, артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ).

Аналізавалі тэксты Пачобута выкладчык-філолаг Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Нікіценка і два супрацоўніка аддзела ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама — Павел Скрабко (загадчык) і Віктар Жалезняковіч (адказны за працу са СМІ).

Працэс пачаўся 14 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна і праходзіў у закрытым рэжыме. 5 ліпеня 2011 года Андрэй Пачобут асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады. Суд апраўдаў журналіста па артыкуле «Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», але прызнаў вінаватым у паклёпе.

У гэты ж дзень 5 ліпеня Пачобута вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе (з 6 красавіка 2011 года журналіста ўтрымлівалі ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы № 1).

Яшчэ адна крымінальная справа (паўторнае абвінавачанне ў паклёпе на кіраўніка дзяржавы, ч. 2 арт. 367 КК РБ) была заведзена на А. Пачобута летам 2012 года. 21 чэрвеня 2012 г. ён быў арыштаваны дома ў Гродна. Падставай сталі нататкі А. Пачобута ў блогу і яго артыкулы на сайтах «Хартыя'97» і «Белорусский партизан». 30 чэрвеня 2012 г. быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе, а 15 сакавіка 2013 г. другая крымінальная справа супраць журналіста была закрытая за адсутнасцю складу злачынства.

23 верасня 2013 г. ён быў вызвалены ад адбыцця пакарання з адтэрміноўкай па першай справе. Вызваленне адбылося пасля таго, як скончыўся тэрмін двухгадовай адтэрміноўкі.

Ён быў зноў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года, Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль асудзіў арышт. У лютым 2023 года Пачобута прыгаварылі да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У красавіку 2026 года быў вызвалены ў межах абмену зняволенымі.

Узнагароды Прэмія імя Сахарава «За свабоду думкі» (сумесна са ; 2025) Ордэн Белага Арла (2025).

Выбраная бібліяграфія Poczobut A. System Białoruś. — Gliwice, 2013. ISBN 978-83-246-7321-6

Крыніцы

Спасылкі Прыватны блог Старонка Андрэя Пачобута на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Польшчы палітвязні Беларусі Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Вязні сумлення Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»