Керуле́н — рака ў Манголіі і Кітаі.

Даўжыня 1264 км (з іх 1090 км у Манголіі). Плошча басейна 116,4 тыс. км². Пачынаецца на паўднёвым усходзе нагор'я Хэнтэй, у вярхоўях цячэ ў вузкай горнай даліне, у сярэднім і ніжнім цячэнні — у шырокай тэрасаванай даліне, рэчышчы са шматлікімі астравамі, старычнымі азёрамі і забалочанымі ўчасткамі. Упадае ў возера Далайнор, якое ў мнагаводныя гады злучаецца пратокай з ракой Аргунь (правы складнік ракі Амур). Здараюцца летнія паводкі. Выкарыстоўваецца для арашэння.

На Керулене — горад Чайбалсан (Манголія).

Літаратура

Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 327. — 633 с. с ил., 30 л. ил.

Катэгорыя:Рэкі Манголіі Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Басейн Амура