Пётр Ялфімаў (нар. , , БССР, СССР) — беларускі спявак.

Біяграфія Пётр Ялфімаў нарадзіўся 15 лютага 1980 года ў Магілёве, у сям’і музыкантаў. З 6 гадоў Пётр пайшоў у школу з музычным ухілам. У 1994 годзе паступіў у Магілёўскую гімназію-каледж музыкі і харэаграфіі на спецыяльнасць «харавік-дырыжор». 4 гады быў салістам студыі «Дубль „У“», у складзе якой стаў лаўрэатам тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная ростань-96». У 1998 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на вакальна-харавы факультэт па спецыяльнасці «акадэмічны спеў».

Працаваў у «Песнярах», потым у складзе групы «Эгаіст», цяпер працуе сола. Выступаў на «Славянскім базары» з песняй Чэслава Немана «Dziwny jest ten świat».

КВЗ З 1999 года Ялфімаў удзельнічаў у КВЗ. Выступаў за каманду КВЗ РУДН.

Конкурс песні Еўрабачанне 2009 19 студзеня 2009 года Пётр выйграў адборачны тур Беларусі (Еўрафест) на Еўрабачанні-2009. У фінале Ялфімаў набраў , а другое месца заняла спявачка Гюнэш з песняй «Fantastic Girl» набраўшы .

Пётр Ялфімаў выступіў у першым паўфінале конкурсу 12 мая 2009 года. У паўфінале спаборнічалі артысты з 19 краін. Прадстаўнік Беларусі ў фінал не патрапіў. У няўдачы свайго выступу Ялфімаў абвінаваціў арганізатараў, і выявіў жаданне сустрэцца з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.Елфімаў: Мне вельмі шмат што ёсць расказаць прэзідэнту // Наша Ніва, 15 мая 2009г.

Дыскаграфія «Я хочу» / (2006) «Колокола» / (2007)

Спасылкі Афіцыйны сайт Артыкул на «Тузіне гітоў»

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне