Ло́тва (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
Знаходзіцца за 12 км у напрамку на поўнач ад горада Мядзел, за 152 км ад Мінска, на аўтадарозе , каля возера Лотвіны.
Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) вёска пазначаная як Латвы (у множным ліку), на возеры Латва (цяпер Лотвіны).
Гісторыя 1868 год — з'яўлялася вёскай у Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Вёска налічвала 79 жыхароў. 1904 год — насельніцтва вёскі складала 133 жыхароў. 1921 год — вёска ў складзе Манькавіцкай гміны Дунілавіцкага павета (з 1925 года — Пастаўскага) Віленскага ваяводства. У складзе вёскі знаходзіліся 12 двароў і 58 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 года вёска знаходзілася ў складзе Лацвянскага сельсавета Пастаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года — Мядзельскага) Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай). 1949 год — створаны калгас імя Булганіна. 1954 год — Лотва з'яўляецца цэнтрам узбуйненага калгаса імя Булганіна. З 22 кастрычніка 1957 года назва калгаса зменена на «40 гадоў Кастрычніка». 1957 год — у вёсцы адчыненыя крама і пункт медыцынскай дапамогі. 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці. 1960 год — насельніцтва вёскі складала 93 жыхароў.
На 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 95 двароў і 292 жыхароў. У 1999 годзе ў вёсцы 288 жыхароў у 91 двары.
Да 29 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Лацвянскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29.09.2006 N 245 «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района» .
Інфраструктура У вёсцы размяшчаюцца будынкі выканкаму сельсавета і праўлення калгаса. Таксама тут знаходзяцца аддзяленні сувязі, ашчаднага банка, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, крама, Дом культуры, рамонтная майстэрня, жывёлагадоўчая ферма.
Ушанаванне памяці Каля будынку школы ў 1965 годзе быў усталяваны абеліск на ўшанаванне памяць 18 землякоў, што загінулі ў баях падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1945 гадах.
Літаратура Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9
Спасылкі
Катэгорыя:Мядзельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна