Хуа́н Ка́рлас I Альфо́нса-Ві́ктар-Мары́я дэ Бурбо́н і дэ Бурбо́н (; нар. ) — кароль Іспаніі з 22 лістапада 1975 па 18 чэрвеня 2014Кароль Іспаніі падпісаў закон аб адрачэнні .
Біяграфія Унук караля Альфонса XIII і сын Хуана дэ Бурбона, графа Барселонскага, нарадзіўся ў Рыме, дзе каралеўская сям’я атрымала прытулак па абвяшчэнні ў Іспаніі Другой Рэспублікі.
Адпаведна дамоўленасці паміж Франсіска Франка і графам Барселонскім ад 25 жніўня 1948 года, будучы кароль пераехаў у Іспанію.
Вучыўся ў каледжы святога Ісідара ў Мадрыдзе, потым у Агульнай Ваеннай акадэміі ў Сарагосе (1955—1957), Ваенна-Марской Вучэльні ў Пантэведры (1957—1958) і ў Агульнай Лётнай акадэміі «Сан-Хаўер» у Мурсіі (1958—1959), скончыў універсітэт Камплутэнсэ ў Мадрыдзе (1961).
У 1969 годзе абвешчаны пераемнікам кіраўніка іспанскай дзяржавы. Каранаваны 22 лістапада 1975 года. На рэферэндуме 1978 года Іспанія абвешчана парламенцкай манархіяй.
Адыграў важную ролю ў пераходны перыяд ад франкісцкай дыктатуры да дэмакратычнага ладу (вызвалены палітычных зняволеныя, легалізаваны ўсё палітычныя партыі і прафсаюзы, распушчаны франкісцкі Нацыянальны рух). З’яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны, ажыццяўляе прадстаўнічыя функцыі. Паводле канстытуцыі Іспаніі (1978) мае шырокія паўнамоцтвы (склікае і распускае парламент, прызначае з ведама парламента кіраўніка урада).
10 сакавіка 2007 г. падчас прамовы прэм’ер-міністра Іспаніі Хасэ Луіса Сапатэры на Ібера-Амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Сант’яга, Чылі, адбыўся інцыдэнт: Хуан Карлас I прапанаваў Прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавесу «заткнуцца». Вельмі хутка фраза стала інтэрнэт-мемам.
2 чэрвеня 2014 года было абвешчана, што неўзабаве кароль зрачэцца стальца на карысць свайго сына ФіліпаКороль Испании отрекся от престола: Возрождение страны должно возглавить новое поколение .
Сям’я У шлюбе з прынцэсай Сафіяй Грэчаскай (нарадзілася 2 лістапада 1938) маюць дзяцей: Алена дэ Бурбон (нарадзілася 20 снежня 1963) Хрысціна дэ Бурбон (нарадзілася 13 чэрвеня 1965) Філіп VI (нарадзіўся 30 студзеня 1968)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бурбоны Катэгорыя:Іспанскія Бурбоны