Аляксандр Чакс (Чак) (сапр. Аляксандр Чадарайніс, ; , Рыга — ) — латвійскі пісьменнік і паэт.
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сям’і шаўца. У 1919 годзе, падчас навучання на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. У 1922 годзе вярнуўся ў Латвію. Першы верш Чака быў надрукаваны ў 1925 годзе. У 1928 годзе пабачыў свет яго першы паэтычны зборнік «Seši», прысвечаны Рызе.
У 1949 годзе А. Чака абвінавачваюць у адыходзе ад марксісцкіх каштоўнасцяў і пісанні палітычна няправільных вершаў. Гэтае абвінавачанне моцна паслабіла стан яго здароўя, і 8 лютага 1950 года паэт памёр ад хваробы сэрца.
Творчасць Тэматыкай твораў А. Чакса быў горад. Першай публікацыяй быў верш «Sapņi», апублікаваны ў «Latvijas Kareivis». Свае першыя вершы А. Чакс пісаў на рускай. А. Чакс таксама выдаў зборнік паэм аб латышскіх стралках «Асененыя вечнасцю».
У сваіх вершах паэт закранаў тэмы, дагэтуль не адлюстраваныя ў латышскай паэзіі, – начное жыццё гораду, беспрытульнікі, прастытуткі, бедната. Акрамя апявання жыцця Рыгі, у сваёй паэзіі ён надаваў увагу любоўнай лірыцы, а таксама вершам, прысвечаным латышскім стралкам. Ён з'яўляецца аўтарам празаічных твораў, праўда, не настолькі вядомых, як яго паэзія.
Бібліяграфія Augstā krasta (1950) Č-a-k-s (2005) 4 volumes; Facsim. reprints. Originally published: Seši, 1928, and Zaļā vārna, 1929. Cīņai un darbam; dzejas (1951) Debesu dāvana: vienas vasaras dzejoļi (1980) Dvēsele kabatā: dzeja (2000) ISBN 9984053008 Dzejas izlase (1996) ISBN 9984044106 Izlase (1971) 2 volumes. Kārlis Skalbe: raksti un atmiņas (1999) ISBN 9984175979 Kļava lapa (1969) Kopoti raksti: 6 sējumos (1991—2001) 5 volumes. ISBN 5796602683 Kremlī pie Ļeņina (1980) Mana mīlestība (1958) Mana paradīze (1951) Mana Rīga: dzejoļi un poēmas (1961) Mūžības skartie (1950) Mūžības skartie: dzejas par latviešu strēlniekiem (1981, 1988) ISBN 5410003217 Patrioti, dzejojumi un dzejoļi (1948) Raksti (1971) Rīga: 30. gadi (1983) Savādais gaidītājs: dzeja un proza (2004) ISBN 9984057380 Selected poems Preface and selection by Arvīds Grigulis; translated by Ruth Speirs. (1979) Spēle ar dzīvību: noveles, stāsti, tēlojumi (2000) ISBN 9984173313 Tikai tevi es mīlējis esmu: dzejoļi (1986) Umurkumurs (1968) Vēlais viesis (2005) ISBN 9984720888 Zelta ielāps: dzejas izlase 1972 (1972) Zem cēlās zvaigznes; dzejoļi un dzejojumi (1948) Гульні жыццём: апавяданні (1971)
Беларускія пераклады Верш «Рыга, ноч» на беларускую мову пераклаў Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).. «Выбраныя вершы» / Перакл. В. Сёмухі. Мн., 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
Літаратура Huelmann, Magdalena: „Das Herz auf dem Trottoir“ : Aleksandrs Caks und Riga. in: 300 Jahre Kultur(en) in Riga / Anja Wilhelmi [Hrsg.]. - (Nordost-Archiv N.F. 11). - Lüneburg: Nordost-Institut, 2003 Ceļā Uz Čaku – Liesma, 1981.
Спасылкі Беларускія пераклады — prajdzisvet.org
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рызе Катэгорыя:Пісьменнікі Латвіі Катэгорыя:Паэты Латвіі