Замак Ліхтэнштэйн — замак каля Марыя-Энцэрсдорфа на поўдзень ад Вены. Размешчаны на ўскрайку Венскага Лесу. Першы замак пабудаваны ў XII стагоддзі і зруйнаваны асманамі ў 1529 і 1683 гадах. Адноўлены ў 1884 годзе.

Ад назвы замка Ліхтэнштэйн (з ) паходзіць імя княжацкага роду Ліхтэнштэйнаў, уладароў аднайменнай дзяржавы. Ім замак належаў з 1140 года да XIII стагоддзя і з 1807 года.

Цяпер замак вядомы тэатральным фестывалем імя Іагана Нестроя, які праводзяць штогод у летнія месяцы. З чэрвеня 2009 года замак часова закрыты для наведвання.

Спасылкі Гісторыя і архітэктура замка Ліхтэнштайн

Катэгорыя:Гісторыя Ліхтэнштэйна Катэгорыя:Замкі Аўстрыі