Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі была створана ў 1999 г. Устаноўчы сход адбыўся 11 лютага 1999 г. Першым Старшынёй Канферэнцыі быў абраны кардынал Казімір Свёнтэк. З 14 красавіка 2021 года Канферэнцыю ўзначальвае Алег Буткевіч, Біскуп ВіцебскіАбраны новы старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла" Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі займаецца падрыхтоўкай літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры на беларускай мове.

Яе папярэдніцай была створаная ў 1992 годзе «Камісія па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры», у склад якой увайшлі 4 святары (У. Завальнюк, А. Дзям'янка, В. Жыльветра, М. Сапель) і 5 свецкіх асобаў (І. Жарнасек, А. Жлутка, Х. Лялько, А. Новікава, М. Чапля). Старшынёй быў прызначаны кс. У. Завальнюк. Дэкрэт аб скліканні быў падпісаны арцыбіскупам Казімірам Свёнткам 5.7.1992 г. У выніку працы Камісіі былі здзейсненыя пераклады літургічных і біблійных тэкстаў, неабходныя ў той час для выкарыстання ў Літургіі і ў рэлігійнай літаратуры.

5.5.1995, беручы пад увагу пастанову Святарскай рады Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кардынал Казімір Свёнтак наноў склікаў Камісію, якая атрымала назву «Мітрапалітальнай камісіі па тлумачэнні літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры». У склад гэтай Камісіі ўвайшлі Антоній Дзям’янка (тады яшчэ проста ксёндз, а не біскуп), кс. В. Жыльветра, кс. Ф. Кісель, кс. Т. Крыштопік, кс. М. Сапель, І. Жарнасек, А. Жлутка, Х. Лялько, А. Новікава, а таксама, у якасці кансультанта айцец Сяргей Гаек MIC. З 1999 у працы Камісіі дапамагала М. Пашук, а пазней таксама М. Гракаў і А. Кузьміч. Рашэннем ККББ ад 1.2.2000 старшынёй Камісіі быў прызначаны кс. М. Сапель.

У гэты перыяд праца Камісіі пераважна была сканцэнтравана на падрыхтоўцы перакладу «Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі». Гэтая праца была працяглай і складанай, бо не існавала распрацаванай тэрміналогіі. Здаралася, што неаднойчы Канферэнцыя Біскупаў, якая сачыла за працай, прымала канчатковае рашэнне ў спрэчных пытаннях. Калі праца набліжалася да завяршэння, Апостальская Сталіца (у 2000) абвясціла трэцяе ўзорнае выданне «Рымскага Імшала». У сувязі з гэтым было прынята рашэнне Канферэнцыяй Біскупаў, што Імшал на беларускай мове павінен быць зроблены паводле новага ўзорнага выдання.

У 2002 адбыліся персанальныя змены ў Камісіі. Дэкрэтам ад 13 красавіка 2002 года да працы ў Камісіі былі прызначаны кс. М. Сапель, кс. Ф. Кісель, кс. І. Лашук, кс. Ян Крэміс, а. А. Куляха, А. Жлутка, М. Пашук, М. Гракаў, Х. Лялько, А. Новікава. Мэты і заданні Камісіі засталіся ранейшыя. Аднак пільнай патрэбай Касцёла стала стварэнне Лекцыянарыя на беларускай мове, паколькі былі неабходныя тэксты для св. Імшы, якая трансліравалася па радыё з архікатэдральнага касцёла ў Мінску. Спробы перакладу Лекцыянарыя былі ўжо ў 1997. Тады над гэтым працавалі А. Бяляцкі і А. Жлутка. Цяпер гэтае заданне было даручана А. Кузьмічу і М. Пашук. Куратарам працы спачатку быў кс. І. Лашук, а затым кс. Ян Крэміс.

Пасля заканчэння працы над перакладам Імшала некаторыя сябры Камісіі, у тым ліку і старшыня, у сувязі з іншымі абавязкамі папрасілі аб звальненні са складу Камісіі. Дэкрэтам Старшыні Канферэнцыі Біскупаў у верасні 2004 Камісія была рэарганізавана ў «Мітрапалітальную камісію па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла», а ў снежні таго ж года рашэннем ККББ атрымала статус «Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла» Літургічнай камісіі пры ККББ. Быў скліканы наступны склад Секцыі: кс. Ян Крэміс (старшыня), кс. І. Лашук, кс. Ф. Кісель, кс. Ян Кучынскі, а. А. Куляха, М. Пашук, М. Барткова, А. Жлутка, А. Кузьміч. У кастрычніку 2007 ў склад Секцыі замест А. Жлуткі была ўключана А. Сухоцкая. Склад Секцыі падабраны з улікам адпаведнай адукацыі, вопыту працы і ўдзелу прадстаўнікоў паасобных дыяцэзій. У дзейнасці Секцыі ў залежнасці ад роду працы і патрэбы прымаюць удзел кансультанты.

З 1992 па 2004 гады Камісіяй было здзейснена шмат перакладаў літургічных і біблійных тэкстаў, распрацавана пэўная тэрміналогія. Да гэтага перыяду адносяцца адрыхтоўка і выданне «Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі», малітоўніка «Ойча наш», катэхізіса «Падрыхтоўка да канфірмацыі», «Малітвы вернікаў», «Парадку хросту», дакументаў Яна Паўла ІІ і г.д.

«Дакументы Другога Ватыканскага Сабору» былі перакладзены Секцыяй на беларускую мову па ініцыятыве і падтрымцы Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. 11 верасня 2008 Канферэнцыя Біскупаў адобрыла выданне дакументаў Сабору на беларускай мове. 14 лютага 2009 падчас XVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу «Кнігі Беларусі — 2009» адбылася ўрачыстая прэзентацыя перакладу саборных дакументаў. Таксама прэзентацыі дакументаў адбыліся ў кожнай дыяцэзіі. Кнігі «Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору» былі перададзеныя ад імя Мітрапаліта для бібліятэк духоўных семінарый, а таксама ўсіх раённых і абласных бібліятэк.

Праца над падрыхтоўкай «Імшальнага лекцыянарыя» распачалася ў 2002. Пераклад быў здзейснены паводле прадпісанняў Касцёла з арыгінальных моў з улікам лацінскага тэксту Новай Вульгаты. Пераклад быў параўнаны з іншымі сучаснымі перакладамі і стылістычна апрацаваны. Пачаткова «Лекцыянарый» быў выдадзены ў форме 16 сшыткаў (якія выходзілі па ходу працы), а пазней у форме 6 кніг у цвёрдай вокладцы.

За перыяд працы Секцыі з 2004 па 2009 былі перакладзены і зацверджаны адпаведнай касцёльнай уладай, г. зн. Канферэнцыяй Біскупаў або Апостальскай Сталіцай, наступныя кнігі: «Парадак пасвячэння біскупа, прэзбітэраў і дыяканаў». «Парадак канфірмацыі». «Парадак цэлебрацыі сужэнства». «Парадак намашчэння хворых і пастырскай апекі над імі». «Парадак пахавання». «Святая Камунія і культ эўхарыстычнай таямніцы па-за Імшой» «Парадак пакаяння» Літургія гадзінаў. І том. «Перыяд Адвэнту. Перыяд Нараджэння Пана». Літургія гадзінаў. ІІ том. «Перыяд Вялікага посту». «Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла» «Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла». Энцыкліка Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Deus caritas est». Апостальская адгартацыя Бэнэдыкта XVI «Sacramentum Caritatis». Энцыкліка Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Spe salvi». Энцыкліка Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate». Апостальскі ліст Святога Айца Яна Паўла ІІ «Dies Domini».

Спасылкі Агульная інфармацыя на сайце catholic.by

Катэгорыя:Каталіцтва ў Беларусі Катэгорыя:Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў