Батумі () — горад і порт у Грузіі, на ўзбярэжжы Чорнага мора, сталіца Аджарскай Аўтаномнай Рэспублікі, галоўны турыстычны цэнтр сучаснай Грузіі.საქართველოს პრეზიდენტმა მიხეილ სააკაშვილმა ბათუმში ოპერის შენობის მშენებლობას ჩაუყარა საფუძველი
Батумі з’яўляецца найважнейшым культурным, эканамічным і турыстычным цэнтрам Грузіі. Большасць будынкаў у горадзе датуецца XIX стагоддзем. У горадзе размешчана старажытная крэпасць «Тамара» і праваслаўная царква, пабудаваная ў гатычным стылі. У Батумі пражывае 152 839 чалавек (2014), шчыльнасць насельніцтва — 2355,0 на км², большасцю насельніцтва з’яўляюцца грузіны, прыхаджане Грузінскай Праваслаўнай Царквы.Alexander Mikaberidze Historical Dictionary of Georgia. — Lanham, Maryland • Toronto • Plymouth, UK: he Scarecrow Press, Inc., 2007. — 734 с. — (Historical Dictionaries of Europe, No. 50). — ISBN 978-0-8108-5580-9
Геаграфія Горад Батумі з’яўляецца сталіцай Аджарскай Аўтаномнай Рэспублікі, на ўзбярэжжа Чорнага мора. Горад размешчаны ў Кахабeрскай нізіне, у 2-3 метрах ад узроўня мора. Форма нізіны нагадвае паўмесяц, які расцягнуць на 7 км з поўначы на захад. Асноўная частка Батумі прылягае да Батумскому заліва, у паўночнай частцы Кахабрскай нізіны, уздоўж рэк Барцхана і Каралісцкалі. Агульная плошча горада складае 19 км².Официальный сайт города батуми — ზოგადი ინფორმაცია / გეოგრაფიული მდებარეობა
Насельніцтва
Беларусы ў Батумі
Пасля пратэстаў 2020-2021 гадоў у Беларусі і пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022 годзе Грузія стала своеасаблівым транзітным хабам для беларусаў. Шмат беларусаў прыязджала ў Батумі і іншыя грузінскія гарады, каб далей атрымаць візу ў Еўропу. Вялікая колькасць людзей засталася жыць у краіне.
Беларуская дыяспара праводзіць у Батумі канцэрты, гістарычныя лекцыі, кірмашы беларускіх сувеніраў і масавыя палітычныя акцыі.
У Батумі дзейнічае беларуская школа і шматфункцыянальная беларуская прастора «аКсяродак».
Працуюць некалькі беларускіх бараў, рэстаранаў і кавярняў: BLACK CAFE GEORGIA & BELARUS, True Dranik, Greejeen coffee, NOVA Specialty Coffee Bar.
У 2022 годзе ў Батумі аднавіла працу крама беларускай сімволікі SYMBAL.BY, якая раней праз палітычны пераслед спыніла сваё існаванне ў Мінску.
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Валерый Шатаевіч Меладзэ (нар. 1965) — расійскі спявак. Аркадзь Натанавіч Стругацкі (1925—1991) — расійскі савецкі пісьменнік. Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі (1906—1984) — грузінская савецкая актрыса тэатра і кіно.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Грузіі Катэгорыя:Парты Чорнага мора Катэгорыя:Ваенныя парты Катэгорыя:Гарады Аджарыі