Яўген Рыгоравіч Лецка (нар. , в. Пабрэззе, , Гродзенская вобласць) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1980).
Біяграфія Скончыў БДУ (1968). Працаваў на заводзе, настаўнікам, карэспандэнтам радыёвяшчання. 3 1971 у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, з 1986 у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1997 дырэктар выдавецтва «Бацькаўшчына».
Друкуецца з 1968. Даследуе мастацкую адметнасць, стыль сучасных беларускіх празаікаў, узаемадзеянне літаратуры і чытача (зборнік «Выхаваўчая роля літаратуры», 1980). У аповесцях «Па цаліку» (1977), «Дарога ў два канцы» (1981) выяўляецца псіхалагізм, выразнасць малюнка характараў, добрае адчуванне мовы. Складальнік літаратуразнаўчага зборніка «Вобраз» (1981), зборнікаў апавяданняў маладых беларускіх пісьменнікаў «Цяпло на першацвет» (1985), «Акно ў зялёны сад» (1988), кніг твораў М. Дзяшкевіча (1991), Л. Калюгі (1992), А. Мрыя (1993) і інш.
Старшыня Аргкамітэта (1989-90) і Рады (1990-93) Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Бібліяграфія Беларуская літаратура за гады савецкай улады. Мн., 1973; Вялікая Айчынная вайна ў беларускай прозе. Мн., 1979; Хараство і боль жыцця: Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мн., 1985.
Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Філолагі Беларусі