Венсенскі лес () — парк плошчай 995 га ў 12-й акрузе на ўсходзе Парыжа. Гэта самы буйны зялёны масіў у Парыжы, адно з двух так званых «лёгкіх» Парыжа (другое — Булонскі лес).
Першапачаткова — месца палявання французскіх каралёў. Пасля Вялікай французскай рэвалюцыі ператвораны ў ваенны палігон. Пры Напалеоне III у час Вялікай перабудовы Парыжа лес становіцца сапраўдным паркам. Вялікая колькасць спаборніцтваў Летніх Алімпійскіх гульняў 1900 прайшла ў Венсенскім лесе.
Азёры Венсенскага леса
Возера Гравель Возера Даменіль Возера Мінім Возера Сен-Мандэ
Краявіды thumb|130px|Каля возера Сен-Мандэthumb|thumb|130px|Возера Сен-Мандэ130px|thumb|Іпадром130px|thumb|Возера Даменіль130px|thumb|Венсенская пагада
Гл. таксама Венсенская пагада Берсі
Спасылкі
Аф. сайт
Катэгорыя:XII акруга Парыжа Катэгорыя:Лясныя масівы Францыі Катэгорыя:Летнія Алімпійскія гульні 1900