Лаба́рыя лё́гачнаяЛОБАРИЯ ЛЁГОЧНАЯ (Lobaria pulmonaria) — від ліставатых лішайнікаў сямейства .

Лабарыя лёгачная расце ў лісцевых і хвойных лясах і, як і многія іншыя лішайнікі, з’яўляецца індыкатарам узросту лесу, таму што на маладых і здаровых дрэвах яна прыжываецца дрэнна, а на старых і хворых утварае доўгія «бароды». Раней дастаткова шырока выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне, але ў сучаснай медыцыне важнага значэння не мае, а выкарыстоўваецца толькі ў харчовай і парфумерных галінах прамысловасці.

Апісанне

Лабарыя лёгачная — гэта лісцевы лішайнік, слаявіна якога ў выглядзе буйналісцевых долькава-лопасцевых пласцінакВид занесённый в Красную книгу Смоленской области: Лобария Легочная (Lobaria pulmonaria (L.) Hoffm.) зялёная ці карычневая, часта з аліўкавым адценнем, скурыстая і пакрыта сеткава-рабрыстым узорам з хрыбтоў і западзін на верхняй паверхні. Колер залежыць ад вільготнасці. У сырых месцах лішайнік больш зялёны, пры высыханні становіцца карычневым, сухія слаявіны паперападобныя. Краі лопасцей выемчата-абрубленыя. Ніжняя паверхня слаявіны больш светлая, карычняватая, з розным адценнем; выпуклыя часткі звычайна голыя, а жалабкі паміж уздуццямі пакрыты лямцавым пушком і рызоідамі. Кара, вонкавы ахоўны пласт на паверхні слаявіны, прыкладна параўнальная з эпідэрмісам зялёнай расліны.

Слаявіна звычайна каля 5—15 см (да 30 см) у дыяметрыЛобария легочная — Lobaria pulmonaria (L.) Hоffm., асобныя лопасці могуць дасягаць 1-3 см у шырыню і да 7 см у даўжынюRobert Jacek Dzwonkowski: Przyroda polska Wydawnictwo «Mozaika», 2004, ISBN 83-89200-84-8.

Сарэдыі акруглыя, бугрыстыя, развіваюцца на рэбрах верхняга боку лопасцей або па іх краях, часам прарастаюць у палачкападобныя ізідыі. Апатэцыі дыяметрам 2—5 мм, развіваюцца не часта, размяшчаюцца на рэбрах або па краях лопасцей. Яны маюць чырванавата-карычневы дыск, які акружаны больш светлым, чым дыск, краем.

Споры 2—4-клеткавыя, верацянападобныя, бясколерныя, 13—23 (32)×6—10 мкм.

Слаявіна ўтрымлівае арганічныя кіслоты, ад колер не змяняецца, сарцавіна жаўцее, потым чырванее. Як і ў іншых лісцевых лішайнікаў, слаявіна зрастаецца з субстрактам толькі адным краем і слаба прымацаваная да паверхні, на якой яна расце. Размнажаецца вегетатыўна і аскаспорамі.

Распаўсюджванне

Від шырока распаўсюджаны ў Еўропе (большая частка лясной зоны, горныя раёны), Азіі, на поўдні Афрыкі, у Паўночнай Амерыцы, на заходніх ціхаакіянскіх астравах і ў Аўстраліі.

На тэрыторыі Беларусі трапляецца паўсюдна, але не часта. Расце невялікімі групамі або адзіночнымі экземплярамі з дрэнна развітымі сегментамі слаявіны, без апатэцыяў (у стэрыльнай форме).

Экалогія Аддае перавагу вільготным месцам, дзе выпадае вялікая колькасць ападкаў, асабліва ў прыбярэжных абласцях. Гэты лішайнік пасяляецца ў асноўным на кары дрэў, радзей на імшыстых скалах. Расце ў старых шыракалістых лясах на ствалах дуба, ясеня, граба і іншых шыракалістых дрэў. Можа сустракацца на хвойных дрэвах. Аддае перавагу лесу з павышанай вільготнасцю паветраЧырвоная кніга СССР, 1984.

На слаявіне лабарыі лёгачнай можа існаваць фотасімбіёнт зялёная водарасць .

У туманныя і дажджлівыя дні лабарыя выпроствае свае лопасці і «абуджаецца ад спячкі», у якую яна ўпадае ў засушлівы перыяд. Вільготная абалонка грыба становіцца празрыстай, лёгка прапускае сонечныя прамяні, неабходныя для росту і развіцця водарасці.

Хімічны склад

Лабарыя лёгачная, як вядома, утрымлівае розныя кіслоты, агульных для лішайнікаў, такія як стыктынавую, , і іншыя кіслоты. Гэтыя злучэнні, вядомыя пад агульнай назвай дэпсідоны, выкарыстоўваюцца лішайнікам, каб абараніцца ад траваедных жывёл, такіх як лішайнікаедныя малюскі. Лабарыя лёгачная таксама змяшчае , , у дадатак да шэрагу (агульнае ўтрыманне > 10 мг/кг), такіх як , бэта-каратын і . Верхняя кара лішайніка ўтрымлівае , які экраніруе фотабіёнты ад УФ- і -выпраменьвання. Сінтэз меланінавых пігментаў у лішайнікаў узрастае ў адказ на павелічэнне колькасці сонечных прамянёў. Лішайнікі, адаптаваныя да цёмных месцаў маюць талом зеленавата-шэрага колеру ў паветрана-сухім стане, тады як у раслін, што раслі на адкрытым сонцы талом можа быць цёмна-карычневага колеру. Гэта прыстасаванне дапамагае абараніць фотасімбіёнт , які адносна кепска пераносіць высокі ўзровень асветленасці.

Розныя кіслоты, якія ўтрымлівае слаявіна, маюць выяўленую антымікробную актыўнасць.

Таксама вядома, што ў складзе прысутнічаюць розныя стэроіды, а іменна , , і .

Выкарыстанне

У медыцыне

Раней, з-за вонкавага падабенства гэтага лішайніка з тканкай лёгкага, яго ўжывалі пры лячэнні лёгачных хвароб, у тым ліку паводле . Гэтае падабенства дало назву лішайніку ў розных мовах, у тым ліку, у беларускай. Кніга Джона Джэрарда The Herball or General Historie of plants (1597) рэкамендавала L. pulmonaria як лекавую расліну.

У народнай медыцыне дагэтуль выкарыстоўваецца як сродак супраць лёгачных захворванняў і сухот у выглядзе адвараў, а таксама пры астме, нетрыманні мачы і адсутнасці апетыту.

У традыцыйнай індыйскай медыцыне лабарыю лёгачную выкарыстоўваюць пры крывацёках і , яна таксама выкарыстоўваецца як сродак ад крывахаркання індзейцамі племені у Брытанскай Калумбіі Канады. Этнафітатэрапеўтычнае абследаванне горных абласцей правінцыі Малізэ ў цэнтральна-паўднёвай Італіі паказала, што лабарыя лёгачная выкарыстоўвалася там, як антысептык і для лячэння ран.

Адвар, прыгатаваны з гэтай расліны, аказвае і проціязвавае дзеянне. Акрамя таго, было выяўлена, што метанолавы экстракт лабарыі лёгачнай аказвае ахоўны эфект на страўнікава-кішачны тракт пацукоў, магчыма, гэта звязана з памяншеннем і зніжэннем запаленчых эфектаў . Акрамя таго, метанолавыя экстракты таксама аказваюць моцнае антыаксідантнае і аднаўляльнае дзеянне, верагодна, дзякуючы наяўнасці фенольных злучэнняў.

Іншае

Лабарыя лёгачная выкарыстоўвалася для стварэння аранжавага фарбавальніка для воўны, пры дубленні шкур, у парфумернай прамысловасці і як інгрыдыент пры вытворчасці .

Ахоўны статус

Від адчувальны да забруджвання паветра, на ім таксама негатыўна адбіліся страта асяроддзя пражывання і змены ў практыцы лясной гаспадаркі і часткова кіслотныя дажджы.

Лабарыя лёгачная, як і іншыя лішайнікі, якія змяшчаюць сіне-зялёныя водарасці, асабліва ўспрымальныя да ўздзеяння кіслотных дажджоў, таму што наступнае зніжэнне pH памяншае праз інгібіраванне водарасцевай .

Папуляцыя віду скарацілася па ўсёй Еўропе і лабарыя лёгачная лічыцца пад пагрозай знікнення ў многіх нізінных раёнахScheidegger C, Clerc P, Dietrich M, Frei M, Groner U, Keller C, Roth I, Stofer S, Vust M. (2002). «Rote Liste der gefährdeten Arten der Schweiz: Baum- und erdbewohnende Flechten». — Bern, Bundesamt für Umwelt, Wald und Landschaft BUWAL; Birmensdorf, Eidgenössische Forschungsanstalt WSL; Conservatoire et Jardin botaniques de la Ville de Genève CJBG. 124 S..

Лабарыя лёгачная занесена ў Чырвоныя кнігі БеларусіЛабарыя лёгачная, ЛітвыKerpės , Польшчы, Латвіі, РасііЛобария лёгочная, Смаленскай вобласці і Камчаткі. Вымірае ў сувязі з інтэнсіўным зборам слаявін у лекавых мэтах і забруджваннем паветра.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пельтыгеравыя