Пармелія (Parmelia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.
Апісанне Талом (слаявіна) скурыста-ліставаты, разеткападобны, шчыльна прылеглы да субстрату. Слаявінныя лопасці выемчата-хвалістыя. Верхні бок талома блакітна-шэры, попельна-шэры, знізу паверхня белая, карычневая ці чорная. На паверхні выразна выступае сетка жылак, па рэбрах размяшчаюцца сараліі і ізідыі. Пладовыя целы (апатэцыі) сустракаюцца рэдка. Споры па 8 у сумцы, бясколерныя, аднаклетачныя. Фотабіёнт — водарасць з роду .
Змяшчаюцца лішайнікавыя кіслоты: атранарын, ліхестэрынавая, лабарыевая і проталіхестэрынавая.
Пашырэнне
Род аб’ядноўвае каля 40 відаў, распаўсюджаны ва ўсіх кліматычных зонах, найбольшая колькасць відаў у Азіі і Аўстраліі. Сустракаюцца на кары, драўніне, камянях у ліставых, мяшаных і хвойных лясах. На Беларусі вядомы , і інш., трапляюцца на ствалах дрэў, валунах.
Выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пармеліевыя Катэгорыя:Роды грыбоў