Севастопальскі бульвар () у Парыжы — адна з галоўных транспартных артэрый горада. У пачатку яна раздзяляе 1-ю і 2-ю акругі французскай сталіцы, а затым 3-ю і 4-ю. Названы ў гонар перамогі Францыі пры аблозе Севастопаля ў рамках Крымскай вайны.
Апісанне Даўжыня бульвара складае 1332 метры, а шырыня — 30. Ён пачынаецца ад плошчы Шатле, ідзе на поўнач і працягваецца Страсбургскім бульварам. Складаецца з трох аўтамабільных і адной аўтобуснай палос. Хоць тут і размешчана некалькі рэстаранаў і мноства буцікоў, Севастопальскі бульвар не з’яўляецца папулярным месцам для вольнага часу, у адрозненне ад кварталаў Марэ і Ле-Аль, паміж якімі ён знаходзіцца.
Бульвар перасякае наступныя вялікія вуліцы:
Вуліца Рывалі (Rue de Rivoli) Вуліца Эцьена Марселя (Rue Étienne Marcel) і вуліца Ру оз Урс (Rue aux Ours) Вуліца Цюрбіго (Rue de Turbigo) Вуліца Рэамюра (Rue Réaumur)
Літаратура Marquis Félix de Rochegude (Marie Joseph Edouard Félix de Robert d'Aquéria, Marquis de Rochegude). Promenades dans toutes les rues de Paris par arrondissements. Librairie Hachette et Cie, Paris, 1910.
Катэгорыя:I акруга Парыжа Катэгорыя:II акруга Парыжа Катэгорыя:III акруга Парыжа Катэгорыя:IV акруга Парыжа Катэгорыя:Бульвары Парыжа