Музей іміграцыі () адкрыўся 10 кастрычніка 2007 года.

Экспазіцыя Калекцыя музея прасочвае 200-гадовую гісторыю іміграцыі ў Францыі, утрымлівае прадметы мастацтва і аб’екты штодзённага жыцця, звязаныя з французскай іміграцыяй.

Практычная інфармацыя Музей знаходзіцца ў памяшканні палаца Palais de la Porte Dorée, размешчаным у XII акрузе Парыжа, бліжэйшая станцыя метро — Porte Dorée.

Калекцыя Музея краін Афрыкі і Акіяніі, якая знаходзілася раней у палацы цяпер знаходзіцца ў музеі прымітыўнага мастацтва на набярэжнай Бранлі. Акрамя музея іміграцыі, у палацы знаходзіцца таксама акварыум трапічных рыб.

Музей адчынены кожны дзень акрамя: панядзелкаў

Гадзіны працы: з 10:00 да 17:30 па суботах і нядзелях з 10:00 да 19:00

Гл. таксама Іміграцыя насельніцтва Эміграцыя Белая эміграцыя Спіс музеяў Парыжа

Спасылкі Афіцыйны сайт музея

Катэгорыя:Музеі Парыжа Катэгорыя:XII акруга Парыжа Катэгорыя:Іміграцыя насельніцтва