«Народны артыст СССР» — ганаровае званне, якое прысвойвалася да 1991 года Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР найбольш выдатным дзеячам мастацтва народаў СССР за асаблівыя заслугі ў галіне культуры, мастацтва, за выдатныя дасягненні і высокае майстэрства ў прафесійнай дзейнасці. Устаноўлена пастановай ЦВК СССР ад 6 верасня 1936 года.
Усяго звання «Народны артыст СССР» былі ўдастоены 1006 чалавек.
Прадстаўнікі саюзных рэспублік маглі атрымаць яго толькі пры наяўнасці адпаведнага рэспубліканскага звання (у выпадку БССР — Народны артыст Беларусі).
Народныя артысты СССР у Беларусі
1940 Ларыса Александроўская 1948 Глеб Глебаў, Павел Малчанаў, Барыс Платонаў 1953 Аляксандр Ільінскі 1955 Лідзія Ржэцкая, Уладзімір Уладамірскі, Яўген Цікоцкі, Рыгор Шырма 1956 Мікалай Ворвулеў 1964 Тамара Ніжнікава, Леанід Рахленка 1968 Іосіф Жыновіч, Здзіслаў Стома, Генадзь Цітовіч 1969 Аляксандра Клімава, Уладзімір Корш-Саблін, Яўген Палосін 1971 Уладзімір Дзядзюшка 1975 Фёдар Шмакаў 1977 Святлана Данілюк 1978 Расціслаў Янкоўскі 1979 Яраслаў Вашчак 1980 Галіна Макарава 1982 Віктар Тарасаў 1984 Яўген Глебаў 1985 Валянцін Елізар’еў, Аркадзь Саўчанка 1986 Віктар Тураў 1987 Ігар Лучанок 1988 Стэфанія Станюта 1989 Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы) 1990 Уладзімір Мулявін, Віктар Роўда 1991 Генадзь Аўсяннікаў
Літаратура Ерашкевіч П. М. Народны артыст СССР // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 162.
Катэгорыя:Званні