Арма́н Жан дзю Плесі́, герцаг дэ Рышэльё, Кардына́л Рышэльё, мянушка «Чырвоны Кардынал» (; 9 верасня 1585, Парыж — 4 снежня 1642, Парыж) — французскі кардынал, арыстакрат і дзяржаўны дзеяч. Кардынал Рышэльё быў дзяржаўным сакратаром з 1616 года і галавой ураду («галоўным міністрам караля») з 1624 года да сваёй смерці.
Факты і памяць Кардынал сваім прывілеем ад 29 студзеня 1635 года заснаваў вядомую Французскую акадэмію, якая існуе па сённяшні дзень і мае 40 сяброў — «бессмяротных». Як пазначалася ў прывілеі, Акадэмія створаная, «каб зрабіць французскую мову не толькі элегантнай, але і здольнай трактаваць усе мастацтвы і навукі». Кардынал Рышэльё заснаваў горад імені самога сябе. Сёння гэты горад так і называецца — Рышэльё. Горад размешчаны ў рэгіёне Цэнтр, у дэпартаменце Эндр і Луара. У Францыі існаваў тып лінкораў Рышэльё, названы ў гонар кардынала.
Катэгорыя:Кардыналы Францыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Францыі Катэгорыя:Кіраўнікі Францыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Духу Катэгорыя:Сям'я Рышэльё Катэгорыя:Мемуарысты