Латвійская чыгунка () — нацыянальная дзяржаўная чыгуначная кампанія Латвіі.

Заснавана ў 1919 годзе і адноўлена ў 1994 годзе на базе латвійскай часткі прыбалтыйскай чыгункі.

Кампанія абслугоўвае ўсю чыгуначную сетку краіны: 2263,3 км пуцей каляіны 1520 мм.

Цягавы рухомы парк Цеплавозы M62, 2М62, 2М62У, 2ТЭ10М, 2ТЭ10У, ТЭП70, ЧМЭ3, ТЭМ2, ТГК2, ТГМ3. Электрацягнікі ЭР2, ЭР2Т, ЭР2М. Дызель-цягнік ДР1А. Рэйкавы аўтобус (аўтаматрыса) AR2.

Гл. таксама Чыгуначная лінія Ліепая — Вэнтспілс Музей гісторыі Латвійскай чыгункі Аўтамабільныя дарогі Латвіі

Спасылкі Сайт прадпрыемства Фоталініі Латвійскай чыгункі на сайце Railwayz.info

Катэгорыя:Кампаніі Латвіі