Бі́рмінгем () — горад у Англіі, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цырыманіяльнага і метрапольнага графства Уэст-Мідлендс.

Бірмінгем з’яўляецца самым густанаселеным брытанскім горадам пасля Лондана з насельніцтвам 1,016,800 чалавек (перапіс 2008)«Local Authority Profile — Birmingham». Nomis — Official Labour Market Statistics. Office for National Statistics. 2009. . Горад размяшчаецца ў цэнтры Уэст-Мідлендскай канурбацыі — другога па населенасці гарадскога раёна Вялікабрытаніі з насельніцтвам 2,284,093 чалавек (перапіс 2001)«Usual resident population: Census 2001, Key Statistics for urban areas» Office for National Statistics. . Бірмінгемскі метрапольны абшар, які ўключае ў сябе прымежныя прыгарады, з якімі горад шчыльна знітаваны людской маятнікавай міграцыяй, з’яўляецца другім па населенасці ў Вялікабрытаніі з агульным насельніцтвам 3,683,000 чалавек«British urban pattern: population data» (PDF). ESPON project 1.4.3 Study on Urban Functions. European Union — European Spatial Planning Observation Network. March 2007. .

Бірмінгем быў адным з цэнтральных ачагоў Індустрыяльнай рэвалюцыі, за што пазней атрымаў мянушку «the workshop of the world» або «city of a thousand trades»«Decline of the city of a thousand trades» // Birmingham Mail, 17 красавіка 2006. . Нягледзячы на тое, што індустрыяльная значнасць гэтага горада знізілася, Бірмінгем развіўся да статусу нацыянальнага камерцыйнага цэнтра, які лічыцца другім па ліку найлепшым месцам для вядзення бізнесаAnna Blackaby (6 кастрычніка 2009). «Birmingham, biggest mover in European league table, second to London for UK business» . Бірмінгем з’яўляецца цэнтрам дзейнасці канферэнцый, рознічнага гандлю, спартыўных спаборніцтваў у шэрагу са стала развітымі сферамі высокіх тэхналогій, навуковых даследаванняў і прагрэсіўнай галіны эканомікі, якія падтрымліваюцца трыма тамтэйшымі ўніверсітэтамі. Таксама Бірмінгем з’яўляецца чацвёртым па наведвальнасці замежнымі турыстамі горадам у Вялікабрытаніі«National Statistics Online — International Visits». ONS. і мае другую па ліку буйнейшую гарадскую эканомікуUKmediacentre.pwc.com .

У 2010 годзе Бірмінгем атрымаў 55 месца ў ліку гарадоў з найлепшымі ўмовамі жыцця ў свеце паводле кансалтынгавай кампаніі Mercer«Quality of Living worldwide city rankings 2010 — Mercer survey». Mercer. 26 мая 2010. . У цяперашні час распрацоўваецца буйны праект «Вялікі горад» () па пераўладкаванні цэнтральнай часткі Бірмінгема з мэтай зрабіць яго 20-м па ліку горадам з найлепшымі ўмовамі жыцця ў свеце«Big City Plan Website» . Birmingham City Council. . У гутарковай мове насельнікаў Бірмінгема называюць «Brummies», тэрмінам, утвораным ад слова «Brum» — адной з мянушак горада. Сама мянушка можа быць утворана ад дыялектнай назвы горада «Brummagem»«Brummagem». Worldwidewords.com. 13 снежня 2003. , якая ў сваю чаргу можа быць утворана ад адной з ранейшых назваў горада накшталт «Bromwicham»William Hutton (1783). An History of Birmingham. . Існуе своеасаблівы бірмінгемскі дыялект і акцэнт.

Памятныя мясціны Бірмінгемская бібліятэка

Вядомыя асобы Фрэнсіс Гальтан Барбара Картленд Озі Осбарн

Спасылкі Birmingham City Council

Катэгорыя:Гарады Англіі