Уладзімір Марцінавіч Хады́ка () — беларускі , .

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў на выдатна Дудзіцкую пачатковую школу. З 12 год працаваў парабкам. У 1923 годзе скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Менску. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Асака Дудзіцкага сельсавета. Два гады служыў у Чырвонай Арміі, а потым стаў сакратаром Дудзіцкага сельсавета.

3 1929 года жыў у Менску. Быў сябрам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года. У час палітычных рэпрэсіі ў БССР, артыштаваны ноччу з 26 на 27 лістапада 1936 года ў Менску па адрасе: вул. Даўгабpодская, д. 25, кв. 4. 5 кастрычніка 1937 года асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць». Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ. Пасмяротна рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29 снежня 1954 года.

Творчасць

З вершамі выступіў у 1926 годзе (часопіс «Чырвоны сейбіт»). У першым зборніку «Суніцы» (1926) — пафас новага жыцця, юнацкі запал, часта ў рытарычным выяўленні. У зборніку «Выбраныя вершы» (1932) і «Радасны будзень» (1935) грамадзянская тэматыка, імкнуўся найбольш поўна раскрыць светаадчуванне сучасніка, паяднаць рамантычную акрыленасць з глыбокім лірызмам. Найлепшыя вершы, лірычныя цыклы «На ўзвеях дзён» і «Песні з поўдня» пазначаны арганічным адзінствам грамадскіх матываў і інтымных перажыванняў, наватарскай смеласцю паэтычнага мыслення, унутранай засяроджанасцю, багаццем інтанацый.

Пераклаў на беларускую мову аповесць Кузьмы Гарбунова «Ледалом» (1932), кнігу выбраных твораў Уладзіміра Бахмецьева «Людзі і рэчы» (1934), творы Максіма Горкага («Мяшчане», «На дне», «Чалавек», «Дачнікі», «Дзеці сонца», «Варвары» і інш. склалі 5 і 6-ы тамы Збору твораў Максіма Горкага на беларускай мове, 1935), раман Міхаіла Шолахава «Ціхі Дон» (1935) і інш.

На верш Уладзіміра Xадыкі «Расцём і дужэем» Аляксей Туранкоў напісаў песню.

Бібліяграфія

Суніцы: Вершы. Менск, 1926 (Кніжніца «Маладняк») Радасны будзень: Вершы. Менск, 1935 Выбраныя вершы. Менск, 1932 Выбраныя вершы. Мінск, 1956 [Вершы]. Мінск, 1969 На ўзвеях дзён: Вершы. Мінск, 1986

Крыніцы

Літаратура Шушкевіч С. Уладзімір Хадыка // Шушкевіч С. Вяртанне ў маладосць. Мн., 1968. Бярозкін Р. Уладзімір Хадыка // Бярозкін Р. Постаці. Мн., 1971. Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. Мн., 1994. ISBN 5-340-00709-X Маракоў Л. Уладзімір Хадыка // Роднае слова. 2002. № 10.

Спасылкі

«Срэбная воля», або Менскія адрасы зьняволенага паэта Ўладзімера Хадыкі // Радыё Свабода, 15 траўня 2019

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Памерлі ў ГУЛАГу