__NOTOC__
23 лютага — пяцьдзясят чацвёрты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі 1563: Рускія войскі начале з царом Іванам IV пасля аблогі ўзялі Полацк падчас Лівонскай вайны. 1763: Пачатак паўстання чарнаскурых рабоў ў галандскай калоніі на рацэ Бербіс (сучасная Гаяна). Паўстанцы выгналі белае насельніцтва і арганізавалі свой урад. Да сярэдзіны лета таго ж года паўстанне было задушана каланіяльнымі войскамі. 1893: Рудольф Дызель у Берліне атрымлівае патэнт на «Метад і апарат для пераўтварэння высокай тэмпературы ў работу». 1903: Куба перадае ЗША базу Гуантанама ў вечную арэнду. 1917: Пачатак Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі. 1920: Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч са сваім атрадам перайшоў пад польскае камандаванне, адпаведнае пагадненне было падпісанае ў Рызе. 1945: Савецкімі войскамі ўзята Познань.
Нарадзіліся
1417: Павел II, Папа Рымскі (пам. 26.7.1471) 1808: Пётр Кірэеўскі, рускі публіцыст, археолаг, фалькларыст, славянафіл (пам. 6.11.1856) 1831: Хендрык Вілем Месдаг, нідэрландскі мастак-марыніст 1874: Канстанцін Пятс, прэзідэнт Эстоніі (пам. 18.1.1956) 1878: Казімір Малевіч, мастак, тэарэтык мастацтва, дызайнер (пам. 15.5.1935) 1891: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог (пам. 20.12.1937) 1899: Эрых Кестнер, нямецкі пісьменнік 1901: Эдгар Эндэ, нямецкі мастак 1907: Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадскі дзеяч (пам. 6.11.1980) 1924: Клод Сатэ, французскі кінарэжысёр і сцэнарыст 1929: Яан Эйнаста, эстонскі астраном. 1929: Аляксій II, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (пам. 5.12.2008) 1931: Яўген Бабосаў, беларускі філосаф 1944: Алег Янкоўскі, савецкі, расійскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр (пам. 20.5.2009) 1947: Алесь Жук, беларускі пісьменнік, перакладчык 1951: Сігэфумі Моры, японскі матэматык 1954: Віктар Юшчанка, палітык, Прэзідэнт Украіны (2005—2010) 1963: Радаслаў Сікорскі, польскі палітык 1975: Роберт Лопес, амерыканскі кампазітар 1977: Крысціна Шмігун-Вяхі, эстонская лыжніца 1983: Эмілі Блант, брытанская і амерыканская актрыса 1995: Валары Олман, амерыканская кідальніца дыска, алімпійская чэмпіёнка 2000: Фемке Бол, нідэрландская лёгкаатлетка
Памерлі
1447: Яўген IV, Папа Рымскі 1507: Джэнтыле Беліні, італьянскі мастак 1603: Андрэа Чэзальпіна, італьянскі медык 1632: Джамбатыста Базіле, неапалітанскі паэт, казачнік 1766: Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (нар. 20.10.1677) 1880: Фёдар Глінка, рускі пісьменнік, публіцыст, афіцэр, удзельнік дзекабрысцкіх таварыстваў (нар. 8(19).6.1786) 1944: Леа Бакеланд, амерыканскі хімік 1969: Сауд ібн Абдэль Азіз ас-Сауд, 2-і кароль Саудаўскай Аравіі 1979: Міхаіл Натарэвіч, савецкі жывапісец і педагог родам з Беларусі, вучань Юдаля Пэна (нар. 1907) 1999: Дэвід Чылтан Філіпс, брытанскі біяфізік 2023: Франсуа Кушпен, канцлер Швейцарыі 2024: Ёан Ханапел, галандская фігурыстка 2024: Клод Мантана, французскі мадэльер
Святкуюць Беларусь: Дзень абаронцаў Айчыны
223