__NOTOC__ 23 студзеня — дваццаць трэці дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 393: Апошні імператар адзінай Рымскай імперыі Феадосій I зрабіў свайго сына Ганорыя суправіцелем. 1556: Землятрус у Шэнсі (Кітай), загінула прыблізна 830 000 чалавек 1571: У Лондане адкрыта каралеўская біржа. 1579: Падпісана Утрэхцкая унія, пачатак стварэння Нідэрландскай рэспублікі 1631: Францыя і Швецыя падпісалі антынямецкую дамову 1793: У Санкт-Пецярбургу падпісана пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай 1950: Іерусалім абвешчаны сталіцай Ізраіля 1960: Батыскаф ВМФ ЗША «Трыест» апускаецца на рэкордную глыбіню 10911 м у Ціхім акіяне 1997: Утворана Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і зацверджана палажэнне аб ёй 2003: Прэм’ера спектакля «Дзіўная місіс Сэвідж» у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 2005: Віктар Юшчанка прыняў прысягу Прэзідэнта Украіны

Нарадзіліся 100px|thumb|left|Стэндаль 1350: Вінцэнт Ферэр, дамініканскі манах, прапаведнік, каталіцкі святы (пам. 5.4.1419) 1783: Стэндаль, французскі пісьменнік (пам. 23.3.1842) 1813: Каміла Калет, нарвежская пісьменніца 1832: Эдуард Манэ, французскі мастак-імпрэсіяніст (пам. 30.4.1883) 1862: Давід Гільберт, нямецкі матэматык (пам. 14.2.1943) 1872: Поль Ланжэвен, французскі фізік 1907: Хідэкі Юкава, японскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1949 (пам. 8.9.1981) 1907: Эндрэ Даманаўскі, венгерскі мастак 1913: Жан-Мішэль Атлан, мастак 1929: Джон Чарлз Полані, навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1986 1933: Чыта Рывера, амерыканская актрыса 1938: Георг Базеліц, нямецкі жывапісец 1946: Барыс Беразоўскі, расійскі алігарх 1950: Максіміліян Хайдэр, аўстрыйскі фізік 1955: Раймон Ндонг Сіма, прэм'ер-міністр Габона 1997: Гудаф Цэгай, эфіёпская лёгкаатлетка

Памерлі thumb|100px|Ігнат Дамейка 1002: Атон III 1744: Джамбатыста Віка, італьянскі філосаф (нар. 23.6.1668) 1760: Джавані Антоніа Гвардзі, італьянскі мастак 1843: Фрыдрых дэ Ла Мот Фуке, нямецкі пісьменнік 1866: Томас Лаў Пікак, англійскі пісьменнік 1871: Фрыдрых Антон Вільгельм Мікель, нямецка-нідэрландскі батанік 1889: Ігнат Дамейка, беларускі навуковец-даследчык, геолаг 1933: Апалінарый Васняцоў, рускі мастак (нар. 25.7.1856) 1936: Эдмон Аман-Жан, французскі мастак 1938: Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, літаратуразнавец (нар. 27.10.1883) 1943: Францішак Янаўшак, чэшскі мастак-сюррэаліст 1944: Эдвард Мунк, нарвежскі мастак (нар. 12.12.1863) 1956: Даніэль Свароўскі, аўстрыйскі інжынер 1981: Вера Маслоўская, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, паэтэса (нар. 24.3.1896) 1986: Іозеф Бойс, нямецкі мастак 1989: Сальвадор Далі, іспанскі мастак (нар. 11.5.1904) 2002: П'ер Бурдзьё, французскі сацыёлаг і філосаф 2005: Мікола Воранаў, беларускі празаік (нар.1936) 2007: Рышард Капусцінскі, польскі пісьменнік і журналіст 2022: Цьеры Мюглер, французскі мадэльер 2024: Фрэнк Фарыян, нямецкі спявак, кампазітар і прадзюсар, стваральнік гурта «Boney M.»

Святкуюць : Дзень нацыянальных герояў : Дзень «Баўнці»

123