Алеся — жаночае імя. Менш распаўсюджаная кароткая форма імя — Леся. Алесь — парнае гэтаму жаночаму імю мужчынскае імя — адпавядае поўным хрысціянскім імёнам «Аляксандр», «Аляксей», часам «Алег».

Асобы

Алеся — беларуская спявачка, гурт «Сябры» (сапр. Вольга Ярмоленка).

Вытворчасць

ААТ «Алеся» — прадпрыемства трыкатажнай галіны, уваходзіць у канцэрн «Беллеграм». «Алеся» — шчытавы праходчы комплекс, які выкарыстоўваецца на будаўніцтве Мінскага метрапалітэна.

Кінематограф «Алеся» — фільм украінскага кінарэжысёра Барыса Іўчанкі.

Літаратура «Алеся» — часопіс, які да 1995 года называўся «Работніца і сялянка».

Музычныя творы

«Алеся» — студыйны альбом ВІА «Песняры». «Алеся» — песня ВІА «Песняры» (музыка Ігара Лучанка, словы Аркадзя Куляшова, на беларускай мове). Песня ўпершыню прагучала ў 1972 годзе. «Алеся» — песня ВІА «Сябры» (музыка Алега Іванова, словы Анатоля Папярочнага, на рускай мове). «Алеся» — опера Я. Цікоцкага.