Алена Мікалаеўна Грыцэнка (, Мінск) — беларускі дыпламат.
Біяграфія Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975), дзе потым працавала выкладчыкам да 1987 года. У 1988—1993 гадах працавала ў Міністэрстве Адукацыі БССР/Рэспублікі Беларусь. У 1993—1998 гадах працавала на кіроўных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1998—2003 гадах працавала ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Егіпет, потым зноў у Міністэрстве замежных спраў.
14 жніўня 2008 года прызначана была Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрланды, а таксама Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброіУказ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. № 427 «О назначении Е. Н. Гриценко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Королевстве Нидерландов, Постоянным представителем Республики Беларусь в Организации по запрещению химического оружия и присвоении ей дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» .
Узнагароды Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — 6 лютага 2006 годаПостановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 6 февраля 2006 г. № 227-ПСР3 «О награждении Е. Н. Гриценко и М. Е. Кисель Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» .
Спасылкі Біяграфія на старонцы пасольства ў Нідэрландах (па стане на 20 лістапада 2009 года)
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Нідэрландах Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь