Інакенцій XII (лац. Innocentius PP. XII) свецкае імя: Антоніо Піньятэлі дэль Растрэла ( — ) — Папа Рымскі з 12 ліпеня 1691 года да 27 верасня 1700. Біяграфія Антоніо Піньяцелі нарадзіўся 13 сакавіка 1615 у княжай сям’і на поўдні Італіі. Быў нунцыем у Польшчы і ў Вене. Клімент Х даверыў яму дыяцэзію ў Лечэ і надзяліў многімі іншымі бенефіцыямі. Інакенцій Х прызначыў яго кардыналам і архібіскупам Неапалю. Праз год пасля свайго ўступлення на папскі трон Інакенцій XII апублікаваў булу «Romanum decet Pontificem» (22 ліпеня 1692), якая назаўжды знішчыла практыку непатызма.

Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў правінцыі Барлета-Андрыя-Трані