Раман (, свецкае імя — Рамана Марын, італ. Romano Marin), (? — снежань 897) — Папа Рымскі з жніўня па снежань 897.
Біяграфія Італьянец з Вітэрба. Брат Марына I. Падчас трупнага сінода, калі Рым падзяліўся на дзве супрацьлеглыя партыі, быў кардыналам. Пасля звяржэння і забойства Стэфана VI (VII) дзякуючы інтрыгам партыі Фармоза абвешчаны папам. Прызнаў трупны сінод нікчэмным, загадаў выцягнуць з Тыбра цела Фармоза і пахаваць яго ў зямлі. Быў скінуты прыхільнікамі Стэфана.
Катэгорыя:Папы Рымскія