Квасе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Квасевічы.

Колькасць двароў — 702, колькасць жыхароў — 1312.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Альбаўскі сельсавет у складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Альба. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Верашкоўскі, цэнтр перанесены ў вёску ВерашкіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Бялавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Альшаніца, Квасевічы, Скураты і Хрышчановічы)Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Верашкоўскага сельсавета было 8 населеных пунктаў. 17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Квасевічы, сельсавет перайменаваны ў КвасевіцкіРашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Косаўскага сельсавета з вёскамі Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і ХадоркіРешение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1035 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,8 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 1450 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе