Я́твезь (, ) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета.
Гісторыя Упершыню вёска ўпамінаецца ў 1559 годзе. У той год была праведзена рэвізія пушчаў у ВКЛ. «На Ятвизи Лососинских людей (належалі двару ў Ласасіне) 25 служб, мешкаюць домами».
У 1846 уваходзіла ў склад фальвараку Альба, у якой у тыя часы ў 24 хатах жыло 130 чалавек. Прыгонныя сяляне в. Ятвезь мелі 192 дзесяціны ворнай зямлі, 64 дзесяціны сенажацяў. Пры кожнай хаце быў агарод у 45 сотак. Агулам сяляне мелі 6 коней, 54 валы, 35 кароў, 16 галоў дробнай жывёлы (цялят), 88 авечак, 43 свінні, 2 пчаліныя вуллі.
У 1905 годзе ў вёсцы жыло 63 чалавекі Указатель насел. местностям Гродн. Губ., 1905, ст. 138.
Насельніцтва 2009 год — 8 чалавек
Спасылкі
Катэгорыя:Квасевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна