Кускатлан () — дзяржава дакалумбавага часу на тэрыторыі сучаснага Сальвадора ад ракі Пас да ракі Лемпа.

Кускатлан быў створаны на мяжы IX - X стст. перасяленцамі з земляў тальтэкаў, якія гаварылі на мове наўатль, роднаснай ацтэкскай. У культурным стаўленні яны ўяўлялі сабою змешванне раннеацтэкскай культуры і культуры мая.

Канчаткова заваявана 17 чэрвеня 1524 г. войскамі Педра дэ Альварада. Сучаснымі нашчадкамі жыхароў Кускатлана з'яўляюцца піпілі.

Пісьмовых помнікаў, кодэксаў і інш. не захавалася, хоць іспанскія храністы — Хуарас, Паласес, Ласана і інш. — сцвярджаюць, што яны існавалі.

Кіраўнікі Кускатлана Куачымісін (Cuachimicín) Тутэкацыміт (Tutecotzimit) Пільгуансіміт (Pilguanzimit) Танальтут (Tonaltut) Атлакатль (Atlacatl) (? – 1528)

Спасылкі Señorío de Cuzcatlán Museo arqueológico digital: los pipiles Fuerza Armada precolombina de El Salvador Historia precolombina de El Salvador Museo arqueológico digital: Crónica de Diego García Palacios Proyecto Cihuatán

Катэгорыя:Гісторыя Сальвадора Катэгорыя:Археалогія ў Сальвадоры