thumb|right|280px|Піраміда ў Санта-Сесілія-Акатытлан з пярэдняй лесвіцай і дзвюма вялікімі курыльніцамі thumb|right|280px|Піраміда ў Акатытлане. Санта-Сесілія-Акатытлан, ці проста Акатытлан, , «месца сярод трыснёгаў» — археалагічны помнік культуры чычымекаў. Знаходзіцца ў пас. Санта-Сесілія, муніцыпалітэт Тлальнепантла-дэ-Бас, штат Мехіка, каля горада Мехіка. У старажытнасці помнік размяшчаўся на паўночна-заходнім узбярэжжы вялікага возера Тэскока.
Гэты горад культуры чычымекаў быў цесна звязаны з іншым помнікам, Тэнаюка, які ў тую эпоху быў палітычным і рэлігійным цэнтрам чычымекаў. Пазней абодва гарады пакарылі ацтэкі, і яны працягвалі існаванне пад уладай Тэначтытлана, аж да перамогі над ацтэкамі іспанскіх канкістадораў у 1521 годзе. Пасля заваявання іспанцамі Мексікі Акатытлан прыходзіць у заняпад, і неўзабаве, нараўне са шматлікімі іншымі месаамерыканскімі гарадамі, яго руйнуюць, каб здабыць камень для збудавання шматлікіх хрысціянскіх цэркваў.
Побач з месцам раскопак у 1961 г. быў адкрыты археалагічны музей.
Гл. таксама Тэнаюка
Літаратура SOLIS OLGUIN, F.R. La escultura Mexica del Museo de Santa Cecilia Acatitlan. Instituto Nacional de Antropología e Historia, México 1977.
Спасылкі
Катэгорыя:Археалагічныя культуры Месаамерыкі Катэгорыя:Ацтэкі Катэгорыя:Чычымекі Катэгорыя:Археалогія ў Мексіцы Катэгорыя:Музеі Мексікі Катэгорыя:Музеі індзеяністыкі