Заходняя царква Торсхаўна () — лютэранская царква ў Торсхаўне. Вышыня будынка 40,5 метраў, што робіць яго самым высокім будынкам на Фарэрскіх астравах.

Гісторыя Будынак пабудаваны ў 1975 годзе. У Духаў дзень, 5 чэрвеня 2006 г. перад царквой быў усталяваны помнік Сігмундуру Брэстысану, які паклаў пачатак хрысціянізацыі астравоў і быў забіты ў 1005 годзе. Аўтар помніка Ханс Паўлі Ольсен.

Апісанне Падмурак будынка зроблены з базальту, на якім пастаўлены пірамідападобны купал з медзі і шкла.

Глядзіце таксама Арктычны сабор Царква Хювінкяа

Спасылкі Folkakirkjan.fo — Vesturkirkjan (на фарэрскай мове)

Катэгорыя:Лютэранскія храмы Даніі Катэгорыя:Торсхаўн