Дажджавыя лясы ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі () — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на ўсходнім узбярэжжы мацерыковай часткі Аўстраліі, на мяжы паміж штатамі Квінслэнд і Новы Паўднёвы Уэльс.

Уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ў 1986 годзе (пашыраны ў 1994 годзе) пад назвай Паркі ўмераных і субтрапічных лясоў аўстралійскага ўсходняга ўзбярэжжа (). Тады ён складаўся з 16 участкаў дажджавых лясоў на тэрыторыі Новага Паўднёвага Уэльса (плошча каля 203 500 га). У 1994 годзе аб'ект быў пашыраны: у яго ўключылі яшчэ 40 аб'ектаў, большасць з якіх была размешчана на тэрыторыі штата Квінслэнд. У перыяд паміж 1994—2007 гадамі ён насіў назву Запаведнікі трапічных лясоў Усходне-Цэнтральнай Аўстраліі ().

У наш час на яго тэрыторыі размешчана каля 50 асобных запаведнікаў, размешчаных паміж аўстралійскімі гарадамі Ньюкасл і Брысбен. Усе яны цягнуцца на 500 км уздоўж Вялікага Водападзельнага хрыбта ва ўсходняй частцы штата Новы Паўднёвы Уэльс і паўднёвай часткі Квінслэнда, а сам аб'ект уяўляе сабою вялікую колькасць шматлікіх участкаў дажджавых лясоў, якія акружаны эўкаліптавымі лясамі і сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Дажджавыя лясы ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі з'яўляюцца самымі шырокімі субтрапічнымі дажджавымі лясамі ва ўсім свеце. Агульная плошча аб'екта складае каля 370 тысяч га.

З навуковага пункта гледжання, яны маюць важнае значэнне, бо ўяўляюць сабою велізарную скопішча старажытнай расліннасці Аўстраліі, якая сфармавалася падчас, калі сучасны мацярык быў яшчэ часткай суперкантынента Гандвана. Рэльеф мясцовасці, на якой размясціліся лясы, разнастайны. Ён складаецца з шматлікіх цяснін, дагістарычных вулканаў, вадаспадаў і рэк.

Свет флоры і фаўны вельмі багаты: у лясах зарэгістравана каля паловы ўсіх сямействаў аўстралійскіх раслін і прыкладна трэць аўстралійскіх відаў сысуноў і птушак (пры тым, што лясы займаюць толькі 0,3% усёй плошчы мацерыковай часткі Аўстраліі).

Спасылкі UNEP-WCMC. GONDWANA RAINFORESTS OF AUSTRALIA. QUEENSLAND & NEW SOUTH WALES, AUSTRALIA.

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Аўстраліі Катэгорыя:Лясы Катэгорыя:Экарэгіёны