__NOTOC__
24 лютага — пяцьдзясят пяты дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1386: Кароль Неапаля і Венгрыі Карл III забіты ў Вішэградзе праз змову арыстакратыі. 1574: У Кракаве адбыліся каранацыя і прысяга Генрыха Валуа. 1582: Папа Рыгор XIII выдаў булу пра пераход з юліянскага календара на новы, які пасля атрымаў назву грыгарыянскага. 1863: Заснаваны Ісландскі нацыянальны музей. 1910: Заснаваны шведскі футбольны клуб «Мальмё». 1918: Эстонія абвясціла незалежнасць. 1928: Заснавана Нацыянальная бібліятэка Польшчы. 1935: Адбыўся першы палёт нямецкага бамбардзіроўшчыка «Heinkel He 111». 1942: Пачалося вяшчанне радыёстанцыі «Голас Амерыкі». 1974: Адкрыты Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». 1982: Заснавана амерыканская кампанія Sun Microsystems. 2011: Старт шатла «Дыскаверы» да МКС, яго апошні палёт. 2015: Афіцыйнае адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі. 2019: Грамадзяне Кубы на рэферэндуме прагаласавалі за зацвярджэнне новай канстытуцыі. 2022: Расія пачала ваеннае ўварванне ва Украіну.
Нарадзіліся 1304: Ібн Батута, арабскі даследчык (пам. 1377) 1536: Клімент VIII, Папа Рымскі (пам. 5.3.1605) 1536: Мацей Казімір Сарбеўскі, новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і школьнага тэатра (пам. 2.4.1640) 1597: Венсан Вуацюр, французскі паэт 1619: Шарль Лебрэн, французскі мастак 1661: Аляксандр-Франсуа Дэпорт, французскі мастак 1745: Фёдар Ушакоў, рускі адмірал, праваслаўны святы (пам. 2(14).10.1817) 1786: Вільгельм Грым, нямецкі казачнік, малодшы з братоў Грым 1788: Юхан Крысціян Клаўсен Даль, нарвежскі мастак 1836: Уінслоў Хомер, амерыканскі мастак 1842: Арыга Бойта, італьянскі паэт і кампазітар (пам. 10.6.1918) 1872: Джон Джарвіс, брытанскі плывец, двухразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900. 1932: Мішэль Легран, французскі кампазітар, піяніст, акцёр 1933: Джуда Фолкман, амерыканскі цытолаг і анколаг 1935: Рыгор Барадулін, беларускі паэт 1946: Майкл Рэдфард, брытанскі кінарэжысёр 1955: Ален Прост, французскі аўтагоншчык 1955: Стывен Джобс, заснавальнік кампаніі «Apple Computer» 1963: Санджай Ліла Бхансалі, індыйскі рэжысёр 1966: Білі Зейн, амерыканскі акцёр 1967: Браян Шміт, амерыканскі астрафізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2011) 1991: Хенрык Інгебрыгтсен, нарвежскі лёгкаатлет
Памерлі 1704: Марк-Антуан Шарпанцье, французскі кампазітар 1760: Мацей Догель, гісторык-археограф, прававед ВКЛ (нар. 6.8.1715) 1810: Генры Кавендыш, англійскі фізік і хімік 1863: Карл Альбрэхт, расійскі кампазітар 1922: Ядвігін Ш., беларускі пісьменнік і літаратуразнавец (нар. 4.1.1869) 1925: Карл Яльмар Брантынг, першы прэм’ер-міністр Швецыі (нар. 23.11.1860) 2001: Клод Шэнан, амерыканскі матэматык і інжынер, стваральнік тэорыі інфармацыі
Святкуюць Свята Св. Матфія ў каталіцтве Мексіка: Дзень сцяга Тайланд: Дзень нацыянальнага дзеяча мастацтва Эстонія: Дзень незалежнасці Эстоніі
Іншае Беларусь: Традыцыйна ўшаноўваецца Аўлас. Як піша этнограф Уладзімір Васілевіч, «Аўласа народ лічыў апекуном свойскай жывёлы, а ягоны дзень, адпаведна, каровіным ці конскім святам». На конях у гэты дзень не працавалі.
224