Падзеі 6 мая: Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч выдаў прывілей, якім абвяшчаў для праваслаўнай і каталіцкай арыстакратыі саслоўную роўнасць, хоць вышэйшыя дзяржаўныя пасады засталіся недаступнымі для праваслаўных. 25 ліпеня: Уладзіслаў III Варненчык каранаваны на польскі сталец. У Фларэнційскай рэспубліцы ўсталявалася ўлада роду Медычы, дзяржава трансфармавалася ў аднаасобную сіньёрыю.

Нарадзіліся

Памерлі 30 мая: Пракоп Малы, Прокупек, чэшскі дзеяч гусіцкага руху, святар 1 чэрвеня: Ягайла, кароль польскі (нар. ~1350) 19 чэрвеня: Аляксандра Альгердаўна, княгіня мазавецкая (нар. ~1370) 12 лістапада: Людовік III Анжуйскі, герцаг Анжуйскі, граф Праванса (нар. 25.9.1403)