Анры́ Філі́п Петэ́н (; ) — французскі ваенны і палітычны дзеячБРЭ. Петен Филипп .

Кіраўнік калабарацыянісцкага ўрада Вішы падчас Другой сусветнай вайны.

Біяграфія У 1878 годзе скончыў ваеннае вучылішча Сен-Сір. Служыў у розных гарнізонах на тэрыторыі Францыі, выкладаў тактыку ў ваеннай школе.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны быў прызначаны камандзірам пяхотнай брыгады, у маі 1915 года — камандуючым 2-й арміяй, на чале якой вызначыўся ў бітве пад Вердэнам. З красавіка 1917 года — начальнік Генеральнага штаба пры ваенным міністры, з мая — галоўнакамандуючы французскай арміі.

Пасля вайны яму было прысвоена званне маршала Францыі (21 лістапада 1918 года, праз 10 дзён пасля падпісання перамір’я ў Камп’ене). Ён знаходзіўся на розных пасадах, камандаваў французскімі войскамі падчас каланіяльнай вайны ў Марока.

17 мая 1940 года, праз тыдзень пасля пачатку нямецкага ўварвання, Петэн быў прызначаны намеснікам старшыні ва ўрадзе Поля Рэйно. Калі немцы занялі Парыж, французскі ўрад тэрмінова эвакуяваўся ў Бардо, Рэйно падаў у адстаўку і кіраўніком кабінета стаў Петэн.

Ужо праз тыдзень, 22 чэрвеня, пасланая Петэнам дэлегацыя падпісала перамір’е з Германіяй у тым самым вагоне, у якім Фердынанд Фош прыняў капітуляцыю Германіі ў Першай сусветнай вайне. У наступным месяцы Петэн узначаліў калабаранцкі ўрадСлава и бесчестье Франции: кем был маршал Петен при жизни и кем стал после смерти.

Згодна з нямецкім умовам, да заключэння мірнага дагавора, якое павінна было адбыцца пасля завяршэння вайны ў Еўропе, Францыя дзялілася на дзве часткі: немцы акупавалі ўсю поўнач краіны разам з Парыжам, а таксама Атлантычнае ўзбярэжжа, поўдзень захоўваў намінальную незалежнасць пад уладай Петэна.

10 ліпеня 1940 года ў адным з казіно курортнага гарадка Вішы Нацыянальны сход Трэцяй рэспублікі (дэмакратычна абраны яшчэ да вайны) пераважнай большасцю галасоў (569 за пры 80 супраць і 20 тых, хто ўстрымаўся) перадаў усю паўнату канстытуцыйнай, заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады маршалу Петену.

У радыёзвароце 30 кастрычніка 1940 заклікаў нацыю супрацоўнічаць () з акупантамі, так з’явіўся тэрмін «калабарацыянізм» (літар. «супрацоўніцтва»). З Рэспублікай было скончана, замест яе з’явілася «Французская дзяржава». Вядомы з часоў французскай рэвалюцыі дэвіз нацыі «Свабода, роўнасць, братэрства» быў скасаваны, замест яго ўводзіўся новы — «Праца, сям’я, Радзіма». Змяніўся гімн — Марсельезу забаранілі, цяпер французы павінны былі спяваць «Маршал, мы тут!» ().

У лістападзе 1942 года, нямецкія войскі акупавалі поўдзень Францыі. З гэтага моманту нават і пра падабенства незалежнасці не магло ісці і гаворкі. Але намінальна Петэн захоўваў сваю ўладу да 1944 года. У жніўні 1944 года немцы гвалтоўна вывезлі ўсю верхавіну ўрада Вішы ў Бадэн-Вюртэмберг, у замак Sigmaringen.

24 красавіка 1945 года Петэн з жонкай непрыкметна дабраўся да нямецка-швейцарскай мяжы, а 26 красавіка ўлады Швейцарыі перадалі яго прадстаўнікам дэ Голя. Па іншай, менш прыгожай версіі, вясной 1945 года саюзнікі захапілі маршала ў палон і вывезлі ў Парыж.

У жніўні 1945 года яго прысудзілі да смяротнага пакарання за супрацоўніцтва з нацыстамі. Аднак выкананне прысуду спачатку было адтэрмінавана, а затым заменена на пажыццёвае зняволенне, якое ён быў адпраўлены адбываць на востраў d’Yeu ў Біскайскім заліве, дзе і памёрСоюзник Гитлера: почему не казнили маршала Петена.

Крыніцы

Катэгорыя:Палітыкі Францыі Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)