Нерэі́да () — спадарожнік Нептуна, адкрыты 1 мая 1949 года Джэрардам Койперам. Спадарожнік названы ў гонар нерэід — марскіх німф з грэчаскай міфалогіі. Дыяметр Нерэіды 340 км, гэта трэці па велічыні спадарожнік Нептуна. Яе арбіта мае адзін з самых вялікіх эксцэнтрысітэтаў сярод спадарожнікаў Сонечнай сістэмы (0,75), яе адлегласць да Нептуна вагаецца ад 1,4 млн км да 9,6 млн км (у сярэднім 5,5 млн кіламетраў). Высокі эксцэнтрысітэт арбіты гаворыць пра тое, што спадарожнік, магчыма, з'яўляецца астэроідам, захопленым Нептунам, ці аб'ектам пояса Койпера. Доўгі час Нерэіда лічылася самым аддаленым спадарожнікам Нептуна. thumb|250px|left|Нерэіда і Нептун на заднім плане (малюнак мастака) У 1989 годзе міма Нептуна на адлегласці 4,7 млн км пралятаў зонд Вояджэр-2. На такой вялікай адлегласці атрымаць падрабязныя здымкі Нерэіды не атрымалася. Нерэіда застаецца адным з самых малавывучаных спадарожнікаў Нептуна.
Гл. таксама Спадарожнікі Нептуна Трытон
Крыніцы
Спасылкі Нерэіда на сайце NASA
Катэгорыя:Спадарожнікі Нептуна Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1949 годзе