Урбэн Жан Жазеф Лувер'е (фр. Urbain Jean Joseph Le Verrier; (, Сен-Ло — , Парыж) — французскі матэматык, які займаўся нябеснай механікай. Вялікую частку свайго жыцця прапрацаваў у Парыжскай абсерваторыі.
Навукова-даследчая дзейнасць Скончыў Політэхнічную школу ў Парыжы (1833). 3 1854 дырэктар Парыжскай абсерваторыі.
Навуковыя працы па нябеснай механіцы і тэорыі руху вялікіх планет Сонечнай сістэмы. На аснове даследавання ўзбурэнняў Урана вызначыў (1846, незалежна ад Дж. К. Адамса) арбіту і становішча планеты, названай Нептунам (адкрыта ў 1846 нямецкім астраномам І. Г. Гале). Адкрыў векавы рух перыгелія Меркурыя, што знайшло тлумачэнне ў агульнай тэорыі адноснасці.
Працы Найгалоўныя складанні Левер'е сабраны ў заснаваных ім «Annales de l’Observatoire de Paris», якіх ён паспеў выдаць 14 т. «Мемуараў» (1855—76), апроч «Назіранняў»; апошніх выдадзена 22 т. (1858—1867).
Узнагароды Левер'е быў узнагароджаны Залатым Медалем Каралеўскага Астранамічнага Таварыства ў 1868 годзе і зноў у 1876 годзе.
Памяць У садзе парыжскай абсерваторыі пастаўлены помнік названы яго імем: Кратар на Месяцы Кратар на Марсе Кольца Нептуна Астэроід 1997 Левер'е
Літаратура Левер'е //
Катэгорыя:Астраномы Францыі Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы