Екабпілс (, , ) — горад у Латвіі, знаходзіцца прыкладна за 90 км ад Даўгаўпілса. Размешчаны на абодвух берагах Дзвіны, злучаных мостам; гістарычна рака дзяліла сучасны горад на два — Якабштат і Крэйцбург (Крустпілс). Насельніцтва Екабпілса складае 26 тысяч жыхароў. Даліна ракі з пратокамі і астравамі стварае маляўнічы краявід.

Гісторыя На месцы Екабпілса існавала паселішча латгалаў, у 1237 годзе Лівонскі ордэн пабудаваў тут каменны «Крыжовы замак» — ням. Крэйцбург. Археалагічныя раскопкі вакол замка сведчаць пра даволі шматлюднае гандлёвае паселішча побач, якое часта руйнавалася падчас войнаў, асабліва польска-шведскіх, але кожны раз аднаўлялася.

Існуе меркаванне, што менавіта ў Якабштаце ў 1683 годзе нарадзілася Марта Скаўронская — пазней жонка Пятра I Кацярына I.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Ота Скулмэ (1889—1967) — жывапісец. Уладзімір Казіміравіч Стукаліч (1856—1918) — літаратуразнавец, гісторык, юрыст.

Крыніцы

Спасылкі

Сайт Екабпілса Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012

Катэгорыя:Гарады Латвіі