Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў () — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1974). Народны артыст СССР (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

Біяграфія У 1957 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра» (курс народнага артыста БССР Канстанціна Саннікава). З 1957 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Напачатку выконваў эпізадычныя ролі і набыў у іх папулярнасць як майстар эпізода. Вызначаўся таксама на ролі, якія раней іграў Глеб Глебаў: Пустарэвіч («Паўлінка» Я. Купалы), Максім («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона).

Як пісала А. Савіцкая, народнасць, сакавітасць гумару і моўнай пластыкі, дакладнасць псіхалагічнага і пластычнага малюнка, выразная міміка найбольш ярка выявілііся ў нацыянальным рэпертуары і перш за ўсё ў п’есах Макаёнка: Дзед Цыбулька («Таблетку пад язык»), Стары («Святая прастата»), а ўпершыню з выключнай сілай у ролі Цярэшкі Калабка («Трыбунал»), якая прынесла акцёру сапраўднае прызнанне і вядомасць.

Таксама здымаўся ў тэлевізійных пастаноўках «Тэатр купца Япішкіна» (купец Япішкін), «Плач перапёлкі» (Брава-Жыватоўскі), тэлевізійным фільме-спектаклі «Трыбунал», серыяле «Каменская», камедыі «Свежына з салютам» і інш.

У 2020 годзе застаўся сярод 13 акцёраў трупы, якія не сышлі ў жніўні з тэатра ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону пратэстоўцаў, катаванняў затрыманых, ціску на тэатр і звальнення дырэктара Паўла Латушкі. У інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» Аўсяннікаў асудзіў пратэсты, калег, якія звольніліся, і вывешванне на будынку тэатра бела-чырвона-белых сцягоўГенадзь Аўсяннікаў застаўся ў Купалаўскім: Гэты бунт дрэнна зрэжысаваў Латушка. А людзей ёсць за што затрымліваць:

Званні і ўзнагароды Заслужаны артыст Беларускай ССР (1972) Народны артыст Беларускай ССР (1974) Народны артыст СССР (1991) Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008) — за яркія сцэнічныя выявы ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 годаАб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1988) — за ролю Мурашкі ў спектаклі «Мудрамер» М. Матукоўскага Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Медаль Францыска Скарыны (1995)Президент Республики Беларусь — О награждении Г. М. Гарбука и Г. С. Овсянникова медалью Франциска Скорины , old.bankzakonov.com Ордэн Францыска Скарыны (2006)Президент Республики Беларусь — Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь , old.bankzakonov.com Сярэбраны медаль імя А. Папова Дыплом пераможца фестывалю «Артыст канца XX стагоддзя» (Масква, 2000) — за ролю Аўдзея ў спектаклі «Страсці па Аўдзею» («Крык на хутары») У. Бутрамеева Спецыяльны прыз Беларускага цэнтра UNIMA на Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» (2003) — за монаспектакль «Беларусь у фантастычных апавяданнях» Прыз «Нацыянальны здабытак» IV Міжнароднага фестывалю монаспектакляў «Манокль» (Санкт-Пецярбург, 2003) — за спектакль «Беларусь у фантастычных апавяданнях» Прыз «Крыштальная Паўлінка» (Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі, 2006)

Лепшыя ролі Дзед Цыбулька, Стары, Цярэшка Калабок, Антон Бусько («Таблетку пад язык», «Святая прастата», «Трыбунал», «Пагарэльцы» А. Макаёнка), Пустарэвіч («Паўлінка» Я. Купалы), Бобчынскі («Рэвізор» М. Гогаля), Дармядонт, Юсаў («», «» А. Астроўскага), Сорын, Чэбутыкін («», «Тры сястры» А. Чэхава), Язэп Карыта («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота), Караўкін («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Кічкайла («Амністыя» М. Матукоўскага), Дубадзел («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Брава-Жыватоўскі («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Блазан («Канец — справе вянец» У. Шэкспіра), Фама Апіскін («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Навум Прыгаворка («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Старшыня («Паехалі!..» М. Захаранкі паводле твораў М. Крапіўніцкага), Янка («Там і тут» Д. Кавачэвіча), Пісана («» Лопэ дэ Вэгі), Стэфана («» У. Шэкспіра), Мурашка («Мудрамер» М. Матукоўскага, Дзяржаўная прэмія Беларусі), Аўдзей («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Ермалаеў («Апошняе спатканне» А. Галіна), Пірам («Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата), Рамеснік («Князь Вітаўт» А. Дударава), Скрыпач Мілер («Каварства і любоў» Ф. Шылера), Гарошка («Тутэйшыя» Я. Купалы).

Ролі ў бягучым рэпертуары Пранцысь Пустарэвіч («Паўлінка» Я. Купалы) Ураднік («Памінальная малітва» Р. Горына паводле твораў Шолам-Алейхема) Завальня («Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я. Баршчэўскага) Сабакевіч («Чычыкаў» паводле М. Гогаля) Дзед Курыла («Сымон-музыка» Я. Коласа) Васіль («Вечар» А. Дударава) Ванюшын («Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава) Равуноў-Каравулаў («Вяселле» паводле А. Чэхава) Ураднік («Хам» Э. Ажэшкі) Кучэра («Не мой» паводле А. Адамовіча) Ванюшын («Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава)

Крыніцы

Літаратура Аўсяннікаў Генадзь Сцяпанавіч // сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы — Эл.рэсурс kupalauski.by Орлова Т. Неглазированный артист/ Орлова Т. Театральная критика нового времени. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2010. — С. 41-43. Савіцкая А. А. Аўсяннікаў Генадзь Сцяпанавіч// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн., БелЭН, 2002. — С. 67-68.

Спасылкі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Яна Баршчэўскага. Генадзь Аўсяннікаў (Завальня).

Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы