П’ер Абеляр (, ; , Ле-Пале, паблізу Нанта — , абацтва Сен-Марсель, паблізу Шалон-сюр-Сон, Бургундыя) — французскі філосаф (схаласт), тэолаг і паэт, неаднаразова асуджаны каталіцкай царквой за ерэтычныя погляды.

Біяграфія

Вучыўся ў Шартры і Парыжы. Амаль усё жыццё пераходзіў з адной школы або кляштара ў іншы. Каля 1101 года адкрыў уласную школу, пазней узначальваў саборную школу ў Нотр-Дам. З 1119 года манах.

Аўтар аўтабіяграфічнага твора «Гісторыя маіх бедстваў» (1132—1136), любоўных вершаў, лістоў да сваёй каханай Элаізы і інш.

Абеляр — аўтар шасці шырокіх вершаў у жанры плачу, якія ўяўлялі сабой парафразы біблейскіх тэкстаў, а таксама многіх лірычных гімнаў. Магчыма, таксама аўтар секвенцый, у тым ліку вельмі папулярнай у Сярэднявеччы «Mittit ad Virginem». Усе гэтыя жанры тэкста-музычныя, вершы разлічаны на распеў. Амаль напэўна Абеляр сам пісаў музыку да сваіх вершаў, або рабіў кантрафатуры вядомых тады мелодый. З музычных яго твораў амаль нічога не захавалася, а нешматлікія плачы, запісаныя ў сістэме адыястэматычнай шалёнай натацыі, не паддаюцца расшыфроўцы. З натаваных гімнаў Абеляра захаваўся адзін — «O quanta qualia». Сярод яго твораў — «Так і не», «Дыялектыка», «Пазнай самога сябе», «Аб боскім адзінстве і траіснасці», «Дыялог паміж філосафам, іўдзеем і хрысціянінам».

Светапогляд Аснову маральных учынкаў П’ер Абеляр бачыў у згодзе чалавека са сваім сумленнем. Быў блізкі да ідэі верацярпімасці, падкрэсліваў значнасць індывідуальных намаганняў у выратаванні чалавечай душы.

У тэалогіі імкнуўся да рацыянальнага асэнсавання царкоўнай дагматыкі. У спрэчках наміналізму з рэалізмам даказваў, што рэальна існуюць толькі асобныя рэчы, а агульныя паняцці — толькі ў чалавечай свядомасці (прынцып канцэптуалізму).

Распрацоўваў схаластычную логіку.

Рацыянальна-містычная накіраванасць светапогляду Абеляра («разумею, каб верыць») выклікала нязгоду, пратэст з боку артадаксальных царкоўных колаў. Яго ідэі асуджаны Суасонскім (1121) і Санскім (1140) саборамі.

Мовазнаўчыя погляды

Лічыў, што асноўная задача даследаванняў ― больш шырокае і глыбокае азнаямленне з аўтарытэтнымі помнікамі ― як рэлігійнымі (Бібліяй, творамі Айцоў Царквы), так і філасофскімі (у першую чаргу з Арыстоцелем). Прадугледжваў інтэрпрэтацыю помнікаў, у тым ліку і моўную (напрыклад, тлумачэнне незразумелых слоў).

Сцвярджаў, што рэальна ёсць толькі асобныя рэчы, агульныя ж паняцці лакалізуюцца толькі ў свядомасці. Філасофія павінна вывучаць словы як сродак выражэння думкі. Каб слушна выкарыстоўваць словы, трэба ведаць уласцівасці абазначаных імі прадметаў і паняццяў. Спасцігнуць сутнасць прадмета можна з дапамогай душы, але праз слова як яго назву.

Абеляр адзначыў важнасць пераносных значэнняў слоў, разглядаў суадноснасць сказа і абазначанага (яно не ёсць прадметам, а толькі паведамленнем пра яго), лічыў, што слова называе не прадмет, а толькі ўяўленне пра яго.

Літаратура

Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Гісторыя мовазнаўства : вуч. дапам. / В. І. Рагаўцоў — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2005 — С. 72.

Славутасці

Катэгорыя:Пісьменнікі XII стагоддзя Катэгорыя:Філосафы XII стагоддзя Катэгорыя:Схаласты Катэгорыя:Постаці этыкі Катэгорыя:Філосафы Францыі Катэгорыя:Еўнухі Катэгорыя:Каталіцкія багасловы Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз Катэгорыя:Багасловы Францыі