Альфрэд Эдуард Гудзі (, 1878—1945) — калекцыянер карцін і фатаграфій, філантроп, звязаны з горадам Дэрбі.

Яго бацькамі былі Уільям Генры (William Henry) і Рода Гудзі (Rhoda Goodey); ён нарадзіўся ў Дэрбі ў 1878 годзеAlfred Goodey , Goodey family tree, GRO Birth index, accessed April 2011. Вучыўся дома і ў школе Уітварт (Whitworth School) да паступлення ў Школу мастацтваў Дэрбі. Пачаў калекцыянаваць акварэлі, карціны маслам, фатаграфіі і адбіткі ў 1886 годзе. Ён нават выдаваў заказы мастакам маляваць віды Дэрбі, імкнучыся захаваць аблічча таго, што можа змяніцца або быць разбуранаGoodey's Derby, Amazon product description, accessed April 2011.

Яго цікавасць да мастацтва прывёў яго да прэзідэнцтва ў Derby Sketching Club.

У 1936 годзе Гудзі перадаў больш за 500 карцін у Музей і мастацкую галерэю ДэрбіDerbyshire Artists , Derbyshire UK, Guide to Derbyshire, accessed April 2011. Акрамя таго, ён завяшчаў музею 13000 фунтаў стэрлінгаў на пашырэнне. Калекцыя Гудзі, якая выстаўляецца ў музеі, змяшчае карціны Альфрэда Джона Кіна, Гаральда Грыслі, Рычарда Кіна, і іншых. Карціны з яго калекцыі былі надрукаваныя гарадскім саветам Дэрбі ў кнізе «Goodey's Derby».

Катэгорыя:Мастакі Англіі