Цюльпан лясны, гарду́кВ. Ластоўскі Расійска-Крыўскі (Беларускі) слоўнік. старонка 802 (Tulipa sylvestris) — кветкавая расліна роду сямейства.
Апісанне
Шматгадовая травяністая цыбульная расліна з прамым голым тонкім сцяблом вышынёй 30—40 см і 2-4 адхіленымі ад яго лістамі. Лісце вузкае, жалабатае, бліскучае, даўжынёй да 20—25 см. Кветкі званочкавыя, ярка-жоўтыя, са слабым прыемным пахам, адзіночныя (рэдка па 2 на канцах сцябла). Калякветнік з 6 свабодных лісцікаў, размешчаных у 2 кругі. Плод — прадаўгаватая трохгранная каробачка.
Арэал Міжземнамор’е (поўдзень Італіі, Балканскі паўвостраў); натуралізаваўся ў многіх краінах Сярэдняй і Атлантычнай Еўропы, на поўдні Скандынавіі. Месцы росту — шыракалістыя лясы ў далінах рэк. Расце невялікімі, рэдка значнымі групамі.
Размнажэнне
Цвіце ў канцы мая, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне вегетатыўнае; штогод новая цыбуліна нарастае зверху старой, а таксама фармуюцца новыя цыбуліны на канцах вертыкальных і гарызантальных сталонаў.
Выкарыстанне і ахова
Дэкаратыўная расліна.
Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Цюльпан Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе