Целяха́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1959 гадах. Цэнтр — вёска (з 1956 года гарадскі пасёлак) Целяханы.

Гісторыя Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 10 сельсаветаў: Аброўскі, Бабровіцкі, Выганашчаўскі, Гортальскі, Коланскі, Козікаўскі, Краглевіцкі, Рэчкаўскі, Святавольскі, Целяханскі.

У 1941 годзе акупіраваны. Тэрыторыя раёна вызвалена 10 ліпеня 1944 года, у вызваленні бралі ўдзел 48-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр Г. М. Корчыкаў) 20-га стралковага корпуса 28-й арміі 1-га Беларускага фронту; 99-я партызанская брыгада імя Д. Ц. Гуляева (камандзір В. К. Якавенка), якая 10 ліпеня 1944 года злучылася з часткамі Чырвонай Арміі.

17 лістапада 1948 года Бабровіцкі сельсавет скасаваны з-за спусташэнняў падчас Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыя далучана да Целяханскага сельсаветаНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 968. — Воп. 2. — Спр. 182. — Л. 93—95. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Краглевіцкі сельсавет. 6 снежня 1956 года вёска Целяханы набыла статус гарадскога пасёлка, Целяханскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Целяханскага гарадскога пасялковага Савета.

Раён скасаваны 8 жніўня 1959 года з перадачай Аброўскага, Козіцкага, Святавольскага сельсаветаў у склад Івацэвіцкага раёна; Выганашчаўскага, Гортальскага, Коланскага, Рэчкаўскага сельсаветаў і гарадскога пасёлка Целяханы — у склад Лагішынскага раёна.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Івацэвіцкага раёна