Хрысціян Эйкман (; , Нейкерк, Нідэрланды — , Утрэхт, Нідэрланды) — нідэрландскі ўрач-патолаг. Член Нідэрландскай Каралеўскай АН (1907). Прадэманстраваў, што хвароба беры-беры выклікаецца няправільным рацыёнам, што прывяло да адкрыцця вітамінаў. У 1929 годзе быў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (сумесна з Фрэдэрыкам Хопкінсам).

У 1883 годзе скончыў Амстэрдамскі ўніверсітэт. Праходзіў стажыроўку ў Берліне ў Р. Коха. З 1886 г. у Інданезіі, ваенны ўрач. Дырэктар Батаўскай лабараторыі ў Джакарце ў 1888—1896 гг. У 1896—1928 гг. прафесар гігіены Утрэхцкага універсітэта.

Літаратура

Спасылкі The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1929

Катэгорыя:Медыкі Нідэрландаў Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Нідэрландаў Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біёлагі Нідэрландаў